Полацк стаў геаграфічным цэнтрам Еўропы
Полацк стаў геаграфічным цэнтрам Еўропы
Памятны знак "Геаграфiчны цэнтр Еўропы" адкрыўся 31 мая на 55-м градусе 30-й мiнуце паўночнай шыраты i 28-м градусе 48-й мiнуце ўсходняй даўгаты ў Полацку. Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыялiст Полацкага гарвыканкама Станiслаў Красоўскi, геадэзiсты рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства аэракасмiчных метадаў у геадэзii "Белаэракосмагеадэзiя" паспрабавалi знайсцi цэнтр Еўропы з дапамогай сучасных камп’ютарных праграм i прыйшлi да высновы, што ён знаходзiцца менавiта ў Полацку. Расiйскiя вучоныя з Цэнтральнага навукова-даследчага iнстытута геадэзii, аэраздымкi i картаграфii пацвердзiлi разлiкi беларускiх калег i згадзiлiся з iх методыкай вызначэння межаў Старога Свету. Цяпер кожны, хто пабывае ў Полацку, зможа атрымаць памятны сертыфiкат аб тым, што ён пабываў у самым сэрцы Еўропы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятны знак "Геаграфiчны цэнтр Еўропы" адкрыўся 31 мая на 55-м градусе 30-й мiнуце паўночнай шыраты i 28-м градусе 48-й мiнуце ўсходняй даў
|
|