Беларусь не мае намеру прадаваць актывы буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў
Беларусь не мае намеру прадаваць актывы буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў
Аб гэтым заявіў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. Ён адзначыў, што ўсе прапановы i праекты замежных iнвестараў па сумеснай рабоце з беларускiмi прадпрыемствамi — МАЗам, БМЗ, "Нафтанам", "Палiмiрам" — цяпер праходзяць дакладную экспертызу. Паводле слоў прэм’ер-мiнiстра, мы не маем намеру рэалiзоўваць актывы МАЗа. Размова iдзе аб ўваходжаннi ў карпаратыўную структуру кампанii "Рускiя машыны", каб актывы МАЗа актыўна працавалi на дзяржаву. "Гэта рэальная схема, якая дасць магчымасць працаваць беларускiм i расiйскiм партнёрам", — лiчыць Сяргей Сiдорскi. Кiраўнiк урада дадаў, што не ставiцца пытанне прыватызацыi ўсiх прадпрыемстваў. Задача ў тым, каб капiталiзаваць актывы i працаваць з iнвестарамi. Прэм’ер-мiнiстр паведамiў, што цяпер iдуць перагаворы з "Нафтанам" i "Палiмiрам", у блiжэйшы час яны будуць завершаны. Дзяржава выступае за выгадную для сябе рэалiзацыю праектаў на гэтых прадпрыемствах. Перагаворы з замежнымi кампанiямi па МАЗу таксама завершаны, адзначыў Сяргей Сiдорскi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi.
|
|