Аб’ём Інтэрнэт-гандлю ў Беларусі ацэньваецца ў $13 млн
Аб’ём Інтэрнэт-гандлю ў Беларусі ацэньваецца ў $13 млн
Агульны аб’ём Iнтэрнэт-гандлю ў Беларусi ацэньваецца ў $13 млн, заявiў дырэктар Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Алег Праляскоўскi ў час круглага стала, матэрыялы якога апублiкаваны ў майскiм нумары часопiса "Беларуская думка". Паводле яго слоў, у Беларусi функцыянуе 700 афiцыйна зарэгiстраваных Iнтэрнэт-магазiнаў, прычым штогод iх колькасць павялiчваецца на 100 адзiнак. "Асобныя Iнтэрнэт-магазiны ўжо маюць штомесячны абарот $300 тыс. I калi раней яны спецыялiзавалiся перш за ўсё на продажы камп’ютараў, а таксама камплектуючых для электронiкi, аўдыя- i вiдэатэхнiкi, то цяпер адзначаецца iстотнае павелiчэнне iх гандлёвага асартыменту. Сёння гандлююць будаўнiчымi матэрыяламi, аўтамабiльнымi таварамi, таварамi для дзяцей i iншым. Важнейшай прычынай далейшага развiцця Iнтэрнэт-гандлю ў Беларусi з’яўляецца рост узроўню даходаў грамадзян, а таксама высокая квалiфiкацыя беларусаў як Iнтэрнэт-карыстальнiкаў. Iндыкатарам прывабнасцi беларускай сферы Iнтэрнэт-гандлю служыць i iстотны прыток у 2007 годзе ў гэту галiну замежных iнвестыцый (у асноўным расiйскiх карпарацый)", — падкрэслiў Алег Праляскоўскi. Дырэктар Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра лiчыць, што ў блiжэйшы час аб’ём рознiчнага гандлю праз Iнтэрнэт у Беларусi неабходна давесцi да ўзроўню эканамiчна развiтых краiн, гэта значыць да 10 працэнтаў агульнага тавараабароту. Разам з тым Алег Праляскоўскi падкрэслiў, што калi рознiчны Iнтэрнэт-гандаль у Беларусi функцыянуе даволi паспяхова, то электронны аптовы гандаль на гэты момант фактычна адсутнiчае. "Сёння iснуюць толькi зарэгiстраваныя iнфармацыйныя сiстэмы, на аснове якiх могуць быць створаны сiстэмы электроннага аптовага гандлю (напрыклад, Беларуская ўнiверсальная таварная бiржа). Паўнацэнны электронны гандаль у рэспублiцы з’явiцца толькi тады, калi будуць зацверджаны статусы электронных дагавораў, што пакуль немагчыма з-за не прапрацаваных да канца некаторых аспектаў выкарыстання электроннага подпiсу", — адзначыў ён. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульны аб’ём Iнтэрнэт-гандлю ў Беларусi ацэньваецца ў $13 млн, заявiў дырэктар Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублi |
|