Абзац
Абзац
* За студзень—красавік гэтага года агульная сума плацяжоў за зямлю склала 215,7 млрд рублёў, паведамiлi ў прэс-цэнтры Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi. Толькi па стаўках зямельнага падатку ўладальнiкi ўчасткаў заплацiлi сёлета 189,9 млрд рублёў, што перавысiла мiнулагоднi ўзровень на 40,2 працэнта. Арэндная плата зямельных участкаў за 4 месяцы года склала 25,8 млрд рублёў. Больш за палову гэтай сумы было атрымана з арандатараў г. Мiнска, якiя заплацiлi ў бюджэт краiны 14,5 млрд рублёў. * Асобы, якiя зарабляюць больш за Br3 млн, пры набыццi пуцёвак у Беларусi не будуць карыстацца льготамi, сказаў намеснік дырэктара Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва Генадзь Балбатоўскi. Пенсiянеры i тыя, хто зарабляе ад Br300 тыс. рублёў, пры куплi пуцёвак у санаторыi будуць плацiць 15—20 працэнтаў ад кошту. Тыя, хто зарабляе ад Br1 млн 200 тыс. да Br1 млн 500 тыс., будуць плацiць ад 50 да 70 працэнтаў кошту пуцёўкi. Поўны кошт санаторна-курортнага лячэння будуць плацiць тыя, чый даход перавышае Br3 млн. Пры ацэнцы пуцёўкi будуць улiчвацца профiль санаторыя i цяжкасць захворвання. Практычна ўсе пуцёўкi ў беларускiя санаторыi на летнiя месяцы раскупленыя. * У Полацкiм дзяржаўным унiверсiтэце аб’яўлены набор на новую спецыяльнасць — "Турызм i гасцiннасць". * Французскi дызайнер i мадэльер Iў Сен-Ларан памёр у нядзелю ўвечары ў Парыжы ва ўзросце 71 года, перадаюць iнфармагенцтвы. Прычына смерцi пакуль не ўдакладняецца. Па некаторых звестках, апошнiя гады мадэльер хварэў. * На аўтадарозе Мiнск—Гродна ў Лiдскiм раёне аўтамабiль "Аўдзi" сутыкнуўся з дарожным укладчыкам, якi рухаўся ў спадарожным накiрунку. Загiнулi два пасажыры, а вадзiцель i трэцi пасажыр у цяжкiм стане дастаўленыя ў бальнiцу. Усе яны — маладыя жыхары Лiды. Папярэдняя прычына ДТП — няўважлiвасць i незахаванне патрабаванняў знака "Абмежаванне максiмальнай хуткасцi". * Вучоныя Iнстытута заалогii НАН Беларусi распрацоўваюць план кiравання колькасцю рысi звычайнай. За апошнi час колькасць папуляцый гэтай дзiкай жывёлiны ў краiне стабiлiзавалася, а ва ўсходнiх i цэнтральных рэгiёнах краiны крыху павялiчылася. Цяпер у Беларусi жыве каля 400 гэтых рэдкiх жывёлiн. * У Гомелi ў двары прыватнага домаўладання жанчына аблiла сябе бензiнам i падпалiла. Па iнфармацыi мясцовай пракуратуры, яна пакутавала ад цяжкага захворвання, але на ўлiку ў псiханеўралагiчным дыспансэры не стаяла. Па факце самаспалення праводзiцца праверка. У той жа дзень у Гомелi адбыліся яшчэ дзве трагедыi. Жыхар Савецкага раёна, 1969 г.н., скончыў жыццё самагубствам, стрэлiўшы ў сябе з ружжа. У Цэнтральным раёне пенсiянер, 1922 г.н., выпаў з балкона 4-га паверха. Па дадзеным факце вядзецца праверка, але, па папярэдняй iнфармацыi, гэта таксама магло быць самазабойствам. * Аўтобус збiў у нядзелю турыста з Украiны каля ўваходу ў тэрмiнал дэлiйскага мiжнароднага аэрапорта iмя Iндзiры Гандзi. 56-гадовы Мiхаiл Бяршадскi разам з сынам збiраўся вылецець ва Ўкраiну. Разам з групай пасажыраў яны выйшлі з аўтобуса, каб забраць багаж i прайсцi на пасадку. У гэты час да тэрмiнала пад’ехаў яшчэ адзiн аўтобус, што даставiў у аэрапорт экiпаж авiякампанii Lufthа*sа, якi i збiў мужчыну. Вадзiцель аўтобуса арыштаваны. Гэта ўжо другi за тыдзень iнцыдэнт у аэрапорце Дэлi са смяротным зыходам. * У Кiеве на Дняпры ў нядзелю сутыкнулiся два катэры. На месцы здарэння выратавальнiкi выявiлi толькi адзiн пацярпелы катэр без людзей, адбуксавалi яго да берага. Пазней нецвярозыя адпачывальнiкi даставiлi на сваiм катэры на выратавальны пункт траўмаванага мужчыну 1968 г.н., якi знаходзiўся ў шокавым стане. Па словах пацярпелага, на плаўсродку з iм быў таварыш, лёс якога невядомы. * Знойдзены целы 17 чалавек, якiя загiнулi ў вынiку падзення ў бездань аўтобуса ў Балiвii. Пошукi трох знiклых пасажыраў працягваюцца. 15 параненых дастаўленыя ў блiжэйшы шпiталь. Аварыя адбылася на ўчастку шашы, якi называюць "дарогай смерцi". * Магчымасць пасядзець на газоннай траве прадаставiлi жыхарам i гасцям Рыгi ўлады горада. Гэты эксперымент працягнецца да канца чэрвеня. Дагэтуль знаходзiцца на газонах у сталiцы Латвii было забаронена. Парушальнiкам пагражаў штраф да 50 латаў (звыш $100). Поўны абзац * Некалькi тысяч чалавек сабралiся вечарам у мiнулую суботу ў лонданскiм метро, каб наладзiць апошнюю вечарынку перад увядзеннем забароны на ўжыванне алкаголю ў грамадскiм транспарце. Меркавалася, што акцыя "Апошнi дзень у падземцы" будзе насiць святочны характар. Тым не менш вечарынка была азмрочаная шэрагам здарэнняў. Iмклiва п’янеючыя людзi пачалi бiцца, зрываць рэкламныя плакаты, бiць бутэлькi i псаваць чыгуначныя саставы. Удзельнiкi акцыi сталi таксама нападаць на палiцэйскiх, машынiстаў i iншых працаўнiкоў падземкi. У вынiку арыштавана 17 чалавек, было часова закрыта шэсць станцый метро. * Дэпутаты Заканадаўчага сходу Краснадарскага краю i Белгарадскай абласной думы прапануюць прыняць закон, згодна з якiм веласiпедысты будуць абавязаныя здаваць экзамен на атрыманне спецыяльных веласiпедных правоў. Народныя выбраннiкi ўпэўненыя, што дзякуючы гэтаму ўдасца скарацiць колькасць аварый з удзелам веласiпедыстаў, так яны хоць бы будуць ведаць правiлы дарожнага руху. Акрамя таго, у iнспектараў ДIБДР з’явiцца магчымасць пазбаўляць веласiпедыстаў вадзiцельскiх правоў. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За студзень—красавік гэтага года агульная сума плацяжоў за зямлю склала 215,7 млрд рублёў, паведамiлi ў прэс-цэнтры Мiнiстэрства па падатках i зборах |
|