21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не спазніцца з вiзiтам да гiнеколага

26.08.2009 10:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не спазніцца з вiзiтам да гiнеколага

Пра анкалагiчныя хваробы ўсiх iншых рэпрадуктыўных органаў жанчыны — цела маткi, шыйкi маткi, прыдаткаў, у тым лiку яечнiкаў i матачных труб, вонкавых палавых органаў i похвы расказвае загадчыца анкагiнекалагiчнага аддзела Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М.М. Аляксандрава, доктар медыцынскiх навук Ірына КАСЭНКА.

Паводле яе слоў, акрамя ўласна раку пералiчаных вышэй органаў, сустракаецца i трафабластычная хвароба, пры якой пухлiны — дабраякасныя i злаякасныя — могуць закранаць любы з тых жа самых органаў. Узнiкненне апошнiх станаў цесным чынам звязана з цяжарнасцю, родамi, абортам, i таму сустракаецца галоўным чынам у маладых жанчын. Трафабластычная хвароба досыць каварная, паколькi ў злаякасным сваiм праяўленнi валодае вялiкай здольнасцю да ўтварэння метастазаў.

У анкалогii карыстаюцца такiмi тэрмiнамi, як перадрак, злаякаснае новаўтварэнне, рак або саркома. Вось ужо некалькi дзесяцiгоддзяў iснуе гiпотэза, паводле якой рак развiваецца з перадракавых станаў. Для раку шыйкi маткi такiм станам з’яўляецца дысплазiя. Пры ёй назiраюцца пэўныя змяненнi эпiтэлiю, але не такiя глыбокiя, як пры раку. Дысплазii добра лечацца, падвяргаюцца адваротнаму развiццю, але могуць i вяртацца, калi жанчына не пазбавiцца прычыны, якая правакуе яе ўзнiкненне, напрыклад, вiруснай iнфекцыi. Таму так важна спрабаваць лячыць i лячыць як мага больш эфектыўна сам вiрус. У адваротным выпадку верагоднасць рэцыдыву застаецца вельмi высокай. Акрамя таго, калi на шыйцы ёсць так званыя дабраякасныя захворваннi — эрозiя, палiпы, лейкаплакiя, эрытраплакiя, то варта мець на ўвазе, што такiя змяненнi хоць i з’яўляюцца паталагiчным станам, але прамога дачынення да раку не маюць. З другога боку, эрозiя — дэфект паверхнi слiзiстай, а гэта стварае спрыяльныя ўмовы для ўкаранення вiрусаў. Iншымi словамi, дабраякасная хвароба таксама спрыяе развiццю раку. Адносна надзвычай распаўсюджанай эрозii шыйкi маткi варта заўважыць, наколькi важна пралячыць яе як мага раней. Справа ў тым, што акушэры-гiнеколагi могуць рэкамендаваць жанчыне спачатку нарадзiць другое цi трэцяе дзiця, а потым залячыць пашкоджаную тканку. Анколагi ж лiчаць, што лячэнне эрозii нi ў якiм разе нельга адкладваць. Сучасныя спосабы лячэння дазваляюць жанчыне i лячыцца, i паспяхова раджаць пасля гэтага самага лячэння. Варта таксама мець на ўвазе, што не ўсе эрозii маюць аднолькавае паходжанне. Бываюць i так званыя юнацкiя, не сапраўдныя, абумоўленыя гарманальным статусам няспелага арганiзма. Такую эрозiю можна не лячыць.

У целе маткi да перадраку адносiцца атыповая гiперплазiя эндаметрыя — унутранай абалонкi органа. Гiперплазiя бывае простая i складаная, у анкалагiчным сэнсе небяспечнай лiчыцца складаная. Калi пашкоджанне шыйкi маткi можна ўбачыць вiзуальна, то з целам маткi не ўсё так вiдавочна. Праўда, захворванне працякае не бессiмптомна, яно праяўляецца выдзяленнямi, у тым лiку i кравянiстымi. Да лiку iншых паталагiчных станаў цела маткi адносяцца мiёмы i палiпы. Як правiла, яны з’яўляюцца паказаннем для далейшага абследавання жанчыны. Гэта можа быць ультрагук, гiстэра- скапiя, бiяпсiя, татальнае або прыцэльнае выскрабанне маткi.

Што датычыцца яечнiкаў, то прычыны гэтых формаў раку яшчэ мала даследаваны. Такое захворванне, як полiкiстоз яечнiкаў, з’яўляецца дабраякасным змяненнем, абумоўленым парушэннем гарманальнага фону.

Перараджэнню перадракавых станаў у рак спрыяюць многiя фактары — стрэсы, фактары, звязаныя з гарманальным фонам, рытм палавога жыцця, колькасць родаў, грудное выкормлiванне, а таксама тое ж харчаванне, фiзiчная актыўнасць. Дагэтуль невядома, што дакладна можа адыграць ключавую ролю ў тым цi iншым выпадку зараджэння "шкодных" клетак. Адзiнае, што дакладна вядома, дык гэта вялiкае значэнне пазiтывiзму ў жыццi канкрэтнага iндывiдуума. Анколагi, у тым лiку анколагi-гiнеколагi, любяць паўтараць, што той, хто прагне жыцця, любiць жыццё, жыве доўга i прадухiляе або перамагае любыя захворваннi.

Нягледзячы на тое, што рак пачаў сустракацца i ў вельмi маладых жанчын — 20—30-гадовых, чаго нейкi час таму не адзначалася наогул, ад яго пакутуюць у першую чаргу жанчыны ва ўзросце ад 45 да 80 гадоў.

Майце на ўвазе:

l У маладым узросце пажадана рабiць усё, каб прадухiлiць магчымасць заражэння iнфекцыямi, якiя перадаюцца палавым шляхам. Чым больш палавых партнёраў, тым вышэй рызыка захварэць, у тым лiку вiрусам папiломы чалавека, якi ўжо дакладна абвiнавачаны ў развiццi раку шыйкi маткi. Iншыя iнфекцыi пагражаюць бясплоднасцю. Не забывайцеся аб такой меры засцярогi, як прэзерватыў. Не дапускайце перарывання першай цяжарнасцi.

l Толькi здаровая жанчына нармальна цяжарае, выношвае цяжарнасць i раджае.

l Iмкнiцеся як мага больш ведаць аб планаваннi сям’i.

l Магчымасць захаваць iмунiтэт i гарманальны статус, нармальна нарадзiць i процiстаяць раку цела маткi прадастаўляе... нармальная вага. Груба кажучы, ваш рост мiнус 100 i плюс 5—10 кг. Энергетычнае поле чалавека — самае тонкае ў вобласцi жывата. Таму прырода дасылае сюды тлушчык дзеля самаабароны. Не змагайцеся з невялiчкай складачкай на жываце, але i не дапускайце значнага павелiчэння вагi, паколькi апошняе парушае абмен гармонаў у арганiзме.

l Раз у год хадзiце на прафiлактычныя агляды да гiнеколага. У вясковых жанчын вышэй рызыка развiцця раку яечнiкаў, у гараджанак — раку цела маткi.

l Штодня нагадвайце сабе, што жыццё — цудоўны падарунак. Чым больш радуешся, тым менш шанцаў пакiдаеш хваробам.

( Мiнск, Вольга. 27 гадоў. Мая мацi прачытала аб "прамой лiнii" ў "Звяздзе" i параiла не ехаць з маiм запаленчым працэсам на поўдзень, пакуль не высветлю ў вас, наколькi бяспечна ў сэнсе развiцця анкалогii частае знаходжанне на сонцы? Цi можна парыцца ў лазнi жанчыне, у якой ёсць мiёма?

— "Смажыцца" на сонцы, безу- моўна, не варта. Iнсаляцыя спрыяе развiццю пухлiн, у тым лiку па гiнекалогii. Дакладна гэта не апiсана ў навуковай лiтаратуры, аднак у анкалагiчнае аддзяленне нярэдка паступаюць жанчыны, якiя толькi вярнулiся з поўдня. А лазня — справа ў цэлым карысная, праўда, калi ёсць мiёма з крывацёкамi, то такi вiд мыцця процiпаказаны, паколькi гарачае паветра i вада ўзмацняюць краваток.

(Працяг будзе.)

Запiсала Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра анкалагiчныя хваробы ўсiх iншых рэпрадуктыўных органаў жанчыны — цела маткi, шыйкi маткi, прыдаткаў, у тым лiку яечнiкаў i матачных труб, вонкавых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика