21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Школьная форма бізнэс-класа з кiшэняй бяспекi

26.08.2009 10:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Школьная форма бізнэс-класа з кiшэняй бяспекi

На слыху 

 

ААТ "Славянка" вырабляе новыя школьныя касцюмы для хлопчыкаў бiзнэс-класа. Адзiн з элементаў — кiшэня, якая абараняе дзiця ад электрамагнiтнага выпраменьвання мабiльнага тэлефона.

Полiамiдная тканiна з металiзаванай нiткай — гэта колiшняя распрацоўка нямецкай армii. Бундэсвер распрацаваў яе для вайскоўцаў, а сёння вынаходнiцтва служыць мiрным мэтам.

Бабруйскiя швейнiкi, якiя сочаць за навiнкамi на сусветным рынку, вырашылi паклапацiцца пра здароўе школьнiкаў. Кiшэня для мабiльнага тэлефона, якая з аднаго боку зроблена са спецыяльнай тканiны, дазволiць дзiцяцi заставацца на сувязi, адначасова абаронiць арганiзм ад электрамагнiтнага выпраменьвання тэлефона. Яго ўздзеянне на чалавека да канца яшчэ не вывучана, але iнфармацыя пра шкоду час ад часу з’яўляецца, таму сродкi абароны, мяркуюць бацькi, усё ж нялiшнiя.

— Мы хочам, каб дзецi былi здаровыя, — сказаў дырэктар "Славянкi" Тэймураз Бачарышвiлi. — Кiшэня бяспекi павялiчвае кошт школьнай формы толькi на 5 тысяч рублёў.

Праўда, новы элемент пакуль з’явiўся толькi ў касцюмах для хлопчыкаў: мадэльеры яшчэ не вырашылi, дзе зрабiць кiшэню для мабiльнага тэлефона ў дзявочых камплектах, якiя паводле моды маюць прыталеныя сiлуэты i кароткiя спаднiцы.

Дарэчы, касцюм для хлопчыка бiзнэс-класа адрознiваецца ад падобных не толькi абаронай ад выпраменьвання мабiльнiка. Гэта ўвогуле паменшаны варыянт дарагога дзелавога строя для дарослага мужчыны. У iм выкарыстоўваюцца тканiны з натуральнай воўнай i вiскозай, спецыяльная тэхнiка пашыву. Сёння гэтыя касцюмы ёсць у продажы ва ўсiх буйных крамах Мiнска. Для падлетка школьная форма бiзнэс-класа абыдзецца прыкладна ў 125 тысяч рублёў, для малодшага школьнiка — да 100 тысяч.

Iлона Iванова.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ "Славянка" вырабляе новыя школьныя касцюмы для хлопчыкаў бiзнэс-класа. Адзiн з элементаў — кiшэня, якая абараняе дзiця ад электрамагнiтн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика