У маскоўскіх школах вывучаюць беларускую мову
У маскоўскіх школах вывучаюць беларускую мову
Супрацоўніцтва За апошнiя пяць гадоў знешнегандлёвы абарот Мiнскай вобласцi з Масквой павялiчыўся на 11 працэнтаў i летась выйшаў на ўзровень 370 мiльёнаў долараў. Станоўчая тэндэнцыя росту гэтага важнейшага паказчыка адзначаецца i сёлета. За студзень—сакавiк тавараабарот "плюсануў" больш чым на чвэрць i дасягнуў $96,8 млн. Атрымалася станоўчае сальда знешняга гандлю — перавышэнне экспарту над iмпартам склала 48 мiльёнаў долараў. Аб’ём паставак будзе нарошчвацца: як адзначыў падчас пасяджэння "круглага стала" па пытаннях развiцця супрацоўнiцтва Мiнскай вобласцi з Паўднёва-Ўсходняй адмiнiстрацыяй Масквы намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама Валерый Скакун, iснуе шмат дасюль нявыкарыстаных рэзерваў для павелiчэння агульнага тавараабароту. З Мiнскай вобласцi ў расiйскую сталiцу рэалiзуюцца электраабсталяванне для рухавiкоў, запасныя часткi i абсталяванне для трактароў, мэбля, трыкатаж, а таксама мяса-малочная прадукцыя (сыры, тварог, сметанковае масла i згушчаныя вяршкi, ялавiчына) i курыныя яйкi. З Масквы цэнтральны рэгiён атрымлiвае аўтамашыны спецпрызначэння (пажарныя, тэхдапамогi, аўтакраны), пракат, монавалакно, сокi, чай i iнш. Актыўнае супрацоўнiцтва ў культурнай сферы. Паводле слоў намеснiка прэфекта Паўднёва-Ўсходняй адмiнiстрацыйнай акругi Масквы Аляксандра Быкава, у адной са школ вывучаецца беларуская мова, з вялiкай зацiкаўленасцю навучэнцы наведваюць заняткi па гiсторыi i культуры Беларусi. Мiкалай ЛIТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя пяць гадоў знешнегандлёвы абарот Мiнскай вобласцi з Масквой павялiчыўся на 11 працэнтаў i летась выйшаў на ўзровень 370 мiльёнаў долараў. С
|
|