Букет майстроў атрымаўся на славу
Букет майстроў атрымаўся на славу
У Лошыцкім парку сталiцы 31 мая адбыўся рэспублiканскi фестываль-кiрмаш "Веснавы букет". Сваё майстэрства i талент прадстаўлялi народныя ўмельцы з усiх куткоў краiны. Сямiкласнiк Сяргей Шэлест i яго брат Іван па чарзе чаравалi на ганчарным крузе пад вопытным вокам загадчыцы цэнтра ганчарства, што ў вёсцы Гарадная Столiнскага раёна, Алiмпiяды Леанавец i бывалага ганчара Мiкалая Шэлеста. А Аляксандр Вiшнеўскi з Докшыцкага дома рамёстваў тут жа майстраваў дый дэманстраваў "здольнасцi" кожнай сваёй свiстулькi. Невялiкiя стракатыя дыванкi з уменнем i густам пляце Залатуха Алеся з Лепеля. Навучыла яе гэтаму майстэрству мама Святлана Мiкалаеўна. Было на што паглядзець i каму паказаць. Цiкаўныя гледачы гуртавалiся, напрыклад, вакол Галiны Антонаўны Гурскай з Дзяржынскага раёна.Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лошыцкім парку сталiцы 31 мая адбыўся рэспублiканскi фестываль-кiрмаш "Веснавы букет". Сваё майстэрства i талент прадстаўлялi народныя ўме
|
|