Бог узяў — Бог даў
Бог узяў — Бог даў
Жыццёвыя гісторыi "Бог даў — Бог узяў", — кажуць людзi. Калi хочуць падкрэслiць, што не варта наракаць на Бога, калi нешта страцiш: на ўсё Яго воля, i ўсё, што ты маеш — Ягонае, Богава, дадзенае табе ў карыстанне. А ты iм валодаеш роўна да таго часу, пакуль Усявышняму гэта трэба. I пакуль распараджаешся дадзеным па Яго волi... Але чым больш жыву на свеце, тым больш пераконваюся, што i адваротны бок медаля, цi ў дадзеным выпадку — народнай мудрасцi — мае месца быць. Колькi разоў даводзiлася бачыць, што Бог, калi нешта забiрае, то i дае потым узамен. Асаблiва калi бярэ на добрае, мiласэрнае. Нават не так: не бярэ, а дае магчымасць аддаць, зрабiць добрую справу. ...Студэнтка вярталася ў сталiцу, ездзiла на выхадныя на пабыўку дахаты. Уся такая сучасная, як маладыя кажуць, "упакаваная": куртачка на ёй блiскучая, кароценькая, боцiкi доўгiя, яшчэ зусiм дзiцячыя яе востранькiя каленцы прыкрываюць, штонiкi модныя. Яркi заплечнiк, вiдаць, добра прыгружаны матулiнымi прысмакамi, у руцэ дарагi мабiльнiк трымае, пра нешта весела гаворыць, смяецца. Ну, вядома, у добрым настроi: з поўнай сумкай смакаты ў iнтэрнат вяртаецца, з сяброўкамi баль наладзяць — у кашальку ўжо ж таксама не вецер свiшча, як па дарозе дахаты, калi грошай ледзь-ледзь хапiла на бiлет, бацькi парупiлiся, каб дачушка i выглядала не горш за iншых, i не галадала... З цягнiка саскочыла, у падземку пабегла: час познi, iнтэрнат вось-вось зачынiцца, паспець трэба. Ды краем вока бабульку згледзела: старэнькую, сухенькую. Тая стаяла пад табло з раскладам цягнiкоў i плакала, неяк зусiм па-дзiцячы сухенькiм кулачком выцiрала выцвiлыя да нябеснага блакiту вочы. I было ў худзенькай постацi, у разгубленых, роспачных вачах нешта такое шчымлiва-роднае, што дзяўчына, хоць i спяшалася, мiжволi прыпынiлася. — У вас нешта здарылася? — падышла яна да бабулi. — Ох, дзеткi, не ведаю, што i сказаць, — заплакала бабуля яшчэ мацней. — З бальнiцы я вяртаюся, з Бараўлянаў. Больш за месяц там праляжала. Так, здаецца, добра грошы разлiчыла, яшчэ i з запасам, а тут усё падаражэла, пакуль я лячылася. Не маю як дахаты даехаць, на бiлет не хапае. Пазычыць няма ў каго, нiкога знаёмага тут не маю. А мiласцiну прасiць саромеюся — як можна? У моднай студэнткi душа была добрая, спагадлiвая. "Падумаеш, не куплю пакуль тую памаду, што прыгледзела надоечы. Да стыпендыi пачакае! А гэтая бабулька так падобная на маю... I казкi, мусiць, гэтак жа напеўна сваiм унукам расказвае, i калыханкi спявае..." Дзяўчына дастала з кашалька дваццатку, выдзеленую матуляй звыш звычайнай нормы з наказам "Купiш сабе што-небудзь на памяць з маёй прэмii" i падала бабулi: — Гэтага вам хопiць, каб даехаць дахаты? — А дзетачка! — запрычытала бабуля. — Не трэба, навошта? Ты ж, можа, сама галодная потым сядзець будзеш?! Я пачакаю, мо раптам каго знаёмага сустрэну... — Не буду я галадаць, — весела засмяялася студэнтка. — Вунь колькi мама ўсяго наварыла-напякла — не дацягнуць! Надоўга хопiць. Сунула старой у рукi грошы i пабегла ў метро, не слухаючы падзяк i абяцанняў абавязкова памалiцца за яе — спазнялася... ...А назаўтра, вяртаючыся з заняткаў, ля ўваходу ў краму, дзе нагледзела сабе наймаднейшую памаду — хацела пераканацца, што тая яшчэ ляжыць, чакае яе стыпендыi — раптам выпадкова падкалупнула вострым носiкам боцiка нейкую паперку i са здзiўленнем разгледзела, што то была пяцiдзесяцiтысячная купюра. Дзяўчына падняла яе, пастаяла нейкi час — мо нехта нядаўна згубiў, зараз вернецца шукаць. Хоць паперка была добра прыцярушана снегам, вiдаць, ляжала тут самае малае з вечара. Так нiкога i не дачакаўшыся, студэнтка пацiснула плячыма, перафразiравала ў думках любiмую бабулiну прыказку "Бог узяў — Бог даў" — i пайшла купляць памаду. Яшчэ i на торцiк, каб адзначыць пакупку з сяброўкамi, засталося. Нiна РЫБIК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Бог даў — Бог узяў", — кажуць людзi. Калi хочуць падкрэслiць, што не варта наракаць на Бога, калi нешта страцiш: на ўсё Яго воля, i ўсё, шт
|
|