21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяселле ў хаце нявесты

26.08.2009 10:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяселле ў хаце нявесты

Народная энцыклапедыя

Складаны i непрадказальны, у пэўнай ступенi небяспечны ў энергетычных адносiнах шлях вясельнага картэжа ад храма i да хаты бацькоў нявесты шчаслiва завершаны. Усе перашкоды, узведзеныя аднавяскоўцамi, i iспыты, наладжаныя бацькамi перад парогам хаты, засталiся ззаду. Аднак перад маладымi паўстае яшчэ адна перашкода. (Яна не бачная воку чалавека, але ўсе прысутныя пра яе добра ведалi.) У якасцi апошняй мяжы i, адпаведна, яшчэ аднаго iспыту выступаў (у прамым i пераносным сэнсе) парог хаты. На Палессi лiчылi, што адзiн з маладажонаў хутка можа памерцi, калi па якой-небудзь прычыне пасля вянчання яны ўвойдуць у памяшканне праз розныя дзверы.

Парог — адна з самых сакральных зонаў у прасторы духоўнага космасу сялянскага жылля. У артыкуле, прысвечаным сватанню, мы падрабязна расказвалi пра месца i сакральныя функцыi парога ў традыцыйнай культуры беларусаў. Аднак яшчэ раз нагадаем, што з пункту гледжання сiмволiкi чалавечага жылля парог увасабляе зону смерцi, мiкрасферу своеасаблiвага прыстанiшча памерлых продкаў. Таму адносiны да парога заўсёды былi асцярожнымi i паважлiвымi. Жанчына нiчога не падасць суседцы цераз парог, а мужчыны не падаюць руку адзін аднаму для прывiтання; цяжарнай жанчыне нельга было станавiцца i садзiцца на парог. Зразумела, што i ў кантэксце вяселля гэтае сакральнае месца надзялялася самым высокiм абрадавым статусам.

Жанчына сярэднiх гадоў распавядае: "Мы з жанiхом пераступалi парог хаты пасля рэгiстрацыi шлюбу ў ЗАГСе, я зачапiлася падолам сукенкi за парог i разадрала яе. Што б гэта магло значыць? З таго часу ўжо прайшло сем гадоў, а з памяцi не выходзiць". Мы задаём пытанне, каб удакладнiць сiтуацыю: "Скажыце, а як у вас прайшлi першыя роды?" Адказ быў кароткiм, але паказальным: "Роды былi цяжкiмi, мне зрабiлi кесарава сячэнне." Разарваны нiз сукенкi загадзя, задоўга да нараджэння дзiцяцi прадказаў, што здарыцца падчас родаў.

Другi выпадак у эмацыянальным плане яшчэ больш востры i драматычны. "Мы з жанiхом заходзiлi ў хату, за намi iшлi шафер i шаферка. На самым парозе (!) шафер зазяваўся i наступiў на падол маёй сукенкi. Я зрабiла крок наперад, а кавалак сукенкi, якi апынуўся пад нагой хлопца, так i застаўся на парозе". Што мог сiмвалiзаваць вырваны кавалак тканiны ў згаданай абрадавай сiтуацыi? У адказ на некаторыя нашы ўдакладненнi было сказана наступнае: "Першая цяжарнасць — выкiдыш на пятым месяцы, другое дзiця нарадзiлася праз дзевяць месяцаў нежывым, i толькi трэцяе прыйшло ў гэты свет здаровым". Толькi праз такi вось балючы вопыт нашых папярэднiкаў i сучаснiкаў мы можам усур’ёз зразумець тыя перасцярогi, якiя тычылiся паводзiнаў маладых у адной з самых сакралiзаваных зонаў хаты.

Узводзiць масты... над ракою Харона

З гэтых апiсанняў лагiчна вынiкае, што народны абрад сустрэчы маладых павiнен быў абачлiва выключыць любую магчымасць нават нечаканага кантакту з гэтай небяспечнай зонай. Таму ў той час, калi бацькi сустракалi маладых перад парогам хаты, на самiм парозе адбывалася незвычайнае чарадзейства, галоўным выканальнiкам якога з’яўлялася бабуля нявесты або нехта са старэйшых прадстаўнiкоў iх роду па жаночай лiнii. Аказваецца, яшчэ ў час падрыхтоўкi да вяселля спецыяльна для маладых куплялi новы замок. Сiмволiка яго абрадавай сутнасцi даволi празрыстая. Сама дужка замка i яго "чэрава" з’яўлялiся ўвасабленнем жаночага пачатку, а ключ — сiмвалам мужчыны.

Менавiта з замком бабуля выконвала ахоўна-магiчны рытуал на мяжы парога. Яна адмыкала замок, адкрывала яго дужку, клала на парог i накрывала спецыяльна вытканым або набытым у краме ручнiком. Яго трэба было рассцялiць так, каб над зонай парога было белае поле, а па яго абодвух баках ляжалi чырвоныя канцы. Зразумела, што ручнiком парог закрывалi, экранiравалi ад маладых, а белая сярэдзiна яго станавiлася тым мастком, па якiм маладыя ўвойдуць у хату, не судакранаючыся з "зонай смерцi". У дадзеным выпадку, вядома ж, перш-наперш трэба было сцерагчы нявесту, якая павiнна была стаць прадаўжальнiцай роду жанiха. Каб выключыць любую магчымасць кантакту з парогам, жанiх браў нявесту на рукi i пераносiў цераз парог.

Яшчэ раз звяртаем увагу нашых маладых чытачоў на дакладнасць выканання гэтага абраду i месца яго рэалiзацыi. Гэта робiцца не ў момант выхаду з ЗАГСа, а ў час уваходу ў родную хату.

Што ж здарылася за той непрацяглы адрэзак часу, на працягу якога маладыя былi ў храме, i чаму раптам парог роднай хаты стаў недатыкальным? Здавалася б, зусiм нядаўна, адпраўляючыся да вянца, жанiх i нявеста пакланiлiся яму, атрымалi маўклiвае бласлаўленне-згоду. Больш за тое, калi цяперашняя нявеста была звычайнай дзяўчынай, яна шматразова дакраналася да парога, магла нават пасядзець на iм i нiчога не здаралася. Гэта не выклiкала нiякiх "непаразуменняў" нi з боку памерлых, нi з боку жывых. Калi б што было не так, то бабуля цi дзед даўно "падкарэктавалi" б паводзiны маладых прадстаўнiкоў свайго роду.

Справа ў тым, што да вянца адправiлася дачка дадзенага — бацькоўскага — роду, якую ў свой час "далучылi" да роднага парога, "пазнаёмiлi" з продкамi з дапамогай спецыяльнага рытуалу. Узгадайце: хросныя бацькi прынеслi дзяўчынку дадому пасля яе храмавага хрышчэння, прыпынiлiся перад самым парогам i... лiтаральна на адно iмгненне паклалi немаўля на парог, якi быў папярэдне засланы кажухом. Па другi бок парога стаялi родныя бацькi дзяўчынкi — яны хуценька падхапiлi дзiця на рукi i панеслi ў хату. Тое немаўля, якое ў храме прадставiлi Богу, зараз паказвалi Роду — старажытнаму пачаткоўцу сённяшнiх гаспадароў хаты.

Аднак мiнуў час... Дзяўчыну пераапранулi ў адзенне нявесты. У абрадавай сiтуацыi гэта значыць, што ў храме была засведчана рытуальная "смерць" дзяўчыны (добра вядомай продкам) i яе сiмвалiчнае перанараджэнне ў статусе жонкi прадстаўнiка зусiм iншага роду. А таму яна станавiлася невядомай, непазнавальнай для свайго роду. Але ж класцi яе на парог (як некалi ў дзяцiнстве) сэнсу ўжо не было, таму што лiтаральна праз дзень яна павiнна назаўсёды пакiнуць бацькоўскi дом. I тады, каб не нашкодзiць ёй як будучай мацi-рожанiцы, трэба было выключыць любую магчымасць непрадбачанага кантакту з парогам, каб яна не страцiла функцыю дзетанараджэння (нагадаем: мыць нябожчыка маглi толькi тыя жанчыны, якiя ўжо страцiлi прыродны дар прадаўжэння роду) i асаблiва не нашкодзiць з’яўленню на свет першаму немаўляцi.

Нявеста, якую толькi што ўнеслi ў хату, павiнна была хуценька падняць ручнiк-мосцiк, каб больш нi адзiн чалавек не змог прайсцi па iм.

У сiмволiцы сямейных абрадаў, у якiх пераходу з аднаго статусу ў iншы надавалася вялiкая ўвага, "мост" набываў асаблiва важнае значэнне. Ён быў тым няўлоўным памежжам, у прасторы якога якраз i адбываўся рытуальны пераход. "Масцiць масты" — адна з абавязковых умоў выканання розных абрадавых дзеянняў i асаблiва святочных варожбаў. Iншы раз неймаверна здзiўляешся, калi пачынаеш разумець, як мудрагелiста i вобразна, непрадказальна i сiмвалiчна ўсё было пераплецена ва ўяўленнях нашых продкаў аб гэтым неспазнаным свеце. Уявiце сабе, што прарыў у той таямнiчы свет быў магчымым пры дапамозе спецыфiчнага iнфармацыйнага маста, якi нейкiм незразумелым чынам яднаў сэрцы закаханых людзей. Аказваецца, масток памiж лёсамi двух чалавек узводзiла сама дзяўчына. Нашы продкi пакiнулi нам у спадчыну некалькi варыянтаў варажбы. У якiх ключавым дзеяннем было ўзвядзенне сiмвалiчнага маста. Напрыклад, дзяўчына даставала з калодзежа вядро вады, ставiла яго на край зруба, клала цераз вядро галiнку вiшнi i прамаўляла словы заклiнання: "Мiлы мой, прыйдзi, па кладачцы на другi бераг перавядзi!"

Аксана Катовiч,

Янка Крук.

(Працяг будзе.)

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Складаны i непрадказальны, у пэўнай ступенi небяспечны ў энергетычных адносiнах шлях вясельнага картэжа ад храма i да хаты бацькоў нявесты шчаслiва за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика