У "Кролавай хаце" зноў будзе свята
У "Кролавай хаце" зноў будзе свята
Як i летась, на азёрна-лясной Расоншчыне пройдзе фестываль аматараў агратурызму "Забораўскi фэст". Чаму "забораўскi", тлумачыцца лёгка: ад вёскi Забор’е, у якой знаходзiцца аграсядзiба "Кролава хата" i дзе ўпершыню ў Беларусi пачалася традыцыя штогадовых фэстаў. Гаспадар гэтай сядзiбы Аляксандр Крол правёў мяне па адным з распрацаваных i любiмых сваiх маршрутаў: возера Опцiма, старажытныя курганы-валатоўкi, "Рагнедзін курган" на востраве месца адпачынку "залатыя пяскi". І ўсё гэта ў ландшафтным заказнiку "Сiньша". Сёлета ў Расонскiм агратурыстычным рэгiёне з’явiўся новы ўнiкальны маршрут для аматараў экатурызму — сцяжына праз верхавое балота ў заказнiку "Чырвоны Бор". Назва маршруту — "Гаць". Але гэтую дарогу пройдуць найперш тыя, хто свой адпачынак правядзе ў вёсцы Клясцiцы, у якой акрамя вядомай "Сядзiбы Хорань", з’явiлiся яшчэ некалькi вясковых турыстычных гатэляў. Мне ж давялося стаць першым журналiстам, якi прайшоў па навастворанай гацi. Скажу шчыра: гэта проста клас! На здымках: Аляксандр Крол на ганку сваёй сядзiбы; новая экалагiчная сцяжына "Гаць". Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Расонскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як i летась, на азёрна-лясной Расоншчыне пройдзе фестываль аматараў агратурызму "Забораўскi фэст".
|
|