Прабіётыкi — змагары з дыябетам
Прабіётыкi — змагары з дыябетам
Iнфарм-укол Паводле аднаго новага даследавання, прабiятычныя напоi, якiя ўтрымлiваюць пэўныя вiды карысных бактэрый, могуць папярэджваць развiццё дыябету ў дарослых. У кiшэчнiку жыве больш бактэрый, чым клетак у арганiзме чалавека. Яны адыгрываюць вырашальную ролю ў страваваннi, бяруць удзел у засваеннi неабходных пажыўных рэчываў, сiнтэзуюць вiтамiны i выконваюць абарончыя функцыi. Вучоныя, якiя даследавалi мiкрафлору кiшэчнiка, дазволiлi па-новаму паглядзець на праблему з дыябетам. Спажыванне лiшнiх калорый, як правiла, выклiкае так званую iнсулiн-рэзiстэнтнасць, калi клеткi арганiзма, якiя звычайна рэагуюць на дзеянне гармону iнсулiну, страчваюць да яго адчувальнасць. Гэта рэзка павышае рызыку ўзнiкнення дыябету. Швейцарскiя вучоныя кажуць, што змена звычайных суадносiнаў мiкраарганiзмаў у кiшэчнiку можа перамагчы iнсулiн-рэзiстэнтнасць, якая развiваецца разам з назапашваннем лiшняй вагi. Аднак даследчыкам яшчэ трэба высветлiць, якiя менавiта штамы мiкраарганiзмаў акажуцца самымi эфектыўнымi ў барацьбе з дыябетам. Акрамя таго, вучоныя пакуль не ведаюць, якiя працэнтныя суадносiны "добрых" i "дрэнных" мiкробаў спрыяюць распаўсюджванню эпiдэмii атлусцення. Даследчыкi падкрэслiваюць: "Немагчыма пахудзець, калi вы пастаянна пераядаеце i вельмi мала рухаецеся, таму што дзеянне гэтых фактараў пераможа любыя генетычныя цi мiкрабактэрыяльныя змяненнi". Раслiны ў офiсе: толькi для мужчын Вучоныя Тэхаскага ўнiверсiтэта правялi даследаванне, каб высветлiць, цi ўплывае наяўнасць пакаёвых раслiн у офiсе на самаадчуванне супрацоўнiкаў. Аказалася, што добры вiд з акна i раслiны ў пакоi iстотна паляпшаюць тонус супрацоўнiкаў. Пры гэтым паляпшаюцца адносiны з начальствам i калегамi. Нечаканасцю ж стала тое, што ўсё вышэйсказанае адносiцца толькi да мужчын. На настроi жанчын наяўнасць раслiн у офiсе практычна не адбiваецца. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле аднаго новага даследавання, прабiятычныя напоi, якiя ўтрымлiваюць пэўныя вiды карысных бактэрый, могуць папярэджваць развiццё дыябету ў даросл
|
|