Першы "раўнд" за беларускімi гандбалiсткамi
Першы "раўнд" за беларускімi гандбалiсткамi
Спорт-тайм Жаночая гандбольная зборная парадавала вынiкам першага матча накаўт-раўнда за выхад у фiнальную стадыю Еўра-2008. Беларускi выйгралi паядынак супраць славенак у сталiчным Палацы спорту з лiкам 29:25 (14:13). Другая сустрэча адбудзецца 7 чэрвеня ў Цэле. "Бронза" ў пяцiборцаў У венгерскiм Будапешце працягваецца чэмпiянат свету па сучасным пяцiбор’i. У скарбонцы беларускай зборнай ужо ёсць медалi. Бронзавым прызёрам у асабiстых спаборнiцтвах упершыню ў сваёй кар’еры стаў Ягор Лапо. У камандным выступленнi беларусы на трэцяй пазiцыi. Новы рэкорд на стометроўцы 21-гадовы ямайскi спрынтар Усейн Болт устанавiў новы сусветны рэкорд на дыстанцыi 100 метраў. На турнiры серыi Гран-пры IААF у Нью-Йорку спартсмен прабег стометроўку за 9,72 секунды. Ён палепшыў мiнулае дасягненне на 0,02 секунды, прычым гэты час, датаваны вераснем 2007 года, належыць яго земляку Асафе Пауэлу. Французы не забiлi галоў Парагваю Напярэдаднi чэмпiянату Еўропы па футболе зборныя розных краiн правялi таварыскiя матчы. Францыя так i не змагла размачыць лiк у матчы з Парагваем — 0:0. Харватыя ўнiчыю разышлася з Венгрыяй, а Польшча з Данiяй — абодва матчы закончылiся з лiкам 1:1. Вынiкi iншых сустрэч: Галандыя — Уэльс — 2:0, Швецыя — Украiна — 0:1, Партугалiя — Грузiя — 2:0, Iспанiя — Перу — 2:1, Румынiя — Чарнагорыя — 4:0, Германiя — Сербiя — 2:1, Iталiя — Бельгiя — 3:1, Чэхiя — Шатландыя — 3:1, Швейцарыя — Лiхтэнштэйн — 3:0, Аўстрыя — Мальта — 5:1. Рамашчанка ўзначалiў "Том" Мiраслаў Рамашчанка — былы iгрок зборнай Беларусi i маскоўскага "Спартака", якi апошнiм часам працаваў з рэзервовым саставам гэтага клуба, падпiсаў кантракт з расiйскiм ФК "Том". Да працы Мiраслаў Юр’евiч прыступіў 1 чэрвеня. "Дынама" падпiсала ўкраiнскага варатара Мiнскае "Дынама" заключыла кантракт з варатаром Леанiдам Мусiным, якi ў мiнулым сезоне выступаў за дубль кiеўскага "Дынама". Украiнскi футбалiст перайшоў у "Дынама" ў якасцi свабоднага агента i ўжо заяўлены для ўдзелу ў матчах чэмпiянату Беларусi. Працоўнае пагадненне прадугледжвае супрацоўнiцтва галкiпера з клубам да канца першага круга з магчымасцю працягнення кантракта. Мусiн ужо дэбютаваў у складзе новай каманды ў таварыскiм матчы з мiнскiм "Лакаматывам".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаночая гандбольная зборная парадавала вынiкам першага матча накаўт-раўнда за выхад у фiнальную стадыю Еўра-2008. Беларускi выйгралi паядынак супраць
|
|