Колькасць удзельнiкаў вызначыцца ў лiпенi
Колькасць удзельнiкаў вызначыцца ў лiпенi
Пекінская "капуста" Да старту XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Кiтаi на рахунку беларусаў 177 алiмпiйскiх квалiфiкацыйных нарматываў па 21 вiду спорту. Аднак гэта не канчатковая колькасць пуцёвак, бо за пропускi ў Паднябесную яшчэ змагаюцца прадстаўнiкi сучаснага пяцiбор’я, тэнiса, вольнай барацьбы, акадэмiчнага веславання, баскетбола, стральбы з лука i лёгкай атлетыкi. Аднак здабытыя лiцэнзii ў Пекiн не адлюстроўваюць склад удзельнiкаў Алiмпiяды. Колькасць беларусаў, якiя паедуць у Кiтай, вызначыць Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт не раней за 25 лiпеня. Арыенцiровачна гэта будзе 130—150 чалавек, а пакуль да Алiмпiяды рыхтуюцца 263 кандыдаты. За пападанне ў васьмёрку наймацнейшых у Кiтаi будзе змагацца каля 70 спартсменаў. Аб гэтым паведамiў Анатоль Iваноў, намеснiк старшынi дырэктарата нацыянальных камандаў Беларусi па вiдах спорту Мiнiстэрства спорту i турызму. "Ужо вырашаны пытаннi размяшчэння беларускай дэлегацыi ў Кiтаi i транспарцiроўкi коней i лодак, — iнфармуе ён. — Закуплены корм для жывёл, новыя лодкi i снарады для спартыўнай гiмнастыкi i цяжкай атлетыкi". — Арганiзатары Алiмпiяды ў Пекiне перакананы, што Гульнi-2008 стануць найлепшымi ў гiсторыi, — заявiў Анатоль Iваноў. — Я перакананы, што яны сапраўды адбудуцца на высокiм узроўнi, з кiтайскай дысцыплiнай, але праблем усё роўна не пазбегнуць. У прыватнасцi, моўнага бар’еру (валанцёры дрэнна размаўляюць на англiйскай, а што ўжо казаць аб рускай мове) i аклiматызацыi (у Кiтаi будзе смог, звыш 30 градусаў спёкi i вiльготнасць каля 90 працэнтаў). Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да старту XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Кiтаi на рахунку беларусаў 177 алiмпiйскiх квалiфiкацыйных нарматываў па 21 вiду спорту. Аднак гэта не кан
|
|