Выкрыта бананавая "мафія"
Выкрыта бананавая "мафія"
Мiлiцыя затрымала кiраўнiкоў шэрагу камерцыйных структур, якiя займалiся незаконным увозам у Беларусь бананаў i iншай экзатычнай садавiны. Паводле звестак МУС, бiзнэсмены стварылi цэлую злачынную арганiзацыю са штаб-кватэраю ў Полацку. Як лiчыць следства, гэтая "мафiя" пастаўляла буйныя партыi экзатычнай садавiны без выплаты падаткаў, збораў i мытных плацяжоў. Такiм чынам беларускай дзяржаве быў нанесены ўрон на мiльёны долараў. У Мiнiстэрстве ўнутраных спраў паведамiлi, што затрыманы пакуль не ўсе ўдзельнiкi экзатычнай злачыннай арганiзацыi. Некаторым "садавiнным мафiёзi" ўдалося збегчы ад следства. Вядзецца iх пошук. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiлiцыя затрымала кiраўнiкоў шэрагу камерцыйных структур, якiя займалiся незаконным увозам у Беларусь бананаў i iншай экзатычнай садавiны.
|
|