Выбух на Гурскага
Выбух на Гурскага
У Мінску ўзарвалiся "Жыгулi", якiя належаць 51-гадоваму слесару-электрыку аднаго са сталiчных прадпрыемстваў. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, напачатку пятай вечара ў пятнiцу насупраць дома № 30 па вулiцы Гурскага раптоўна ўзарваўся аўтамабiль, якi рухаўся. Як высветлiлася, грымнуў балон газавага абсталявання, што знаходзiўся ў багажнiку. На шчасце, нiхто з людзей не пацярпеў. А вось кузаў "Жыгулёў" iстотна пашкоджаны. Таксама выбiла задняе ветравое шкло ў аўтамабiля "Таёта-Кемры", якi знаходзiўся на стаянцы. Зараз кампетэнтнымi службамi высвятляецца прычына выбуху. Мiж iншым, вадзiцель "Жыгулёў" мае акт праверкi газавага абсталявання ад 2007 года, а дата наступнага агляду — люты 2009 года. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ўзарвалiся "Жыгулi", якiя належаць 51-гадоваму слесару-электрыку аднаго са сталiчных прадпрыемстваў. |
|