Загінула праз казу...
Загінула праз казу...
Напрыканцы мая на Брэстчыне пад коламі цягнiкоў загiнула трое чалавек. Спачатку пад грузавым цягнiком апынуўся мужчына, якi знаходзiўся на чыгуначнай станцыi ў Баранавiчах. Праз два днi на чыгуначным пераходзе Аранчыцы — Бяроза-Картузская на хлопца, якi iшоў па ходу цягнiка, наехаў дызель "Брэст — Белаазёрск". А каля станцыi Драгiчын была смяротна паранена 73-гадовая жанчына. Яна пераводзiла праз чыгунку казу. Нягледзячы на папераджальныя сiгналы i экстраннае тармажэнне, наездаў пазбегнуць не ўдалося. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мая на Брэстчыне пад коламі цягнiкоў загiнула трое чалавек.
|
|