Няўдалы піратэхнiк
Няўдалы піратэхнiк
17-гадовы хлопец у Полацкiм раёне паранiўся, калi "эксперыментаваў" з пiратэхнiчнымi вырабамi. Як паведамiлi "Звяздзе" ў прэс-цэнтры УУС Вiцебскага аблвыканкама, юнак на беразе Заходняй Дзвiны, у раёне вёскi Фальварк, знайшоў два спецыяльныя пiрапатроны, якiя выкарыстоўваюцца пры дыханнi пад вадой у процiвагазы. Прынёс знаходку дадому, дзе разабраў. Тое, што было ўнутры, змяшаў з драўнiнным вугалем. У вынiку адбылося ўзгаранне. Няўдалы пiратэхнiк атрымаў апёкi вачэй. Хлопца адвезлi ў бальнiцу на машыне хуткай неадкладнай дапамогi, дзе ён быў шпiталiзаваны. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17-гадовы хлопец у Полацкiм раёне паранiўся, калi "эксперыментаваў" з пiратэхнiчнымi вырабамi. |
|