Штучныя дрэвы павiнны змянiць клiмат на Зямлi
Штучныя дрэвы павiнны змянiць клiмат на Зямлi
POST factum
Адзiн з вядучых амерыканскiх клiматолагаў Уолес Броекер, якi ў 1970-х
гадах увёў ва ўжытак тэрмiн "глабальнае пацяпленне", прапанаваў радыкальнае
вырашэнне праблемы змены клiмату, паведамляе Бi-бi-сi.
Вучоны выступае за стварэнне так званых "вугленейтралiзатараў" — штучных дрэў, якiя будуць паглынаць з паветра вуглякiслы газ. "Мы сутыкнулiся з вельмi сур’ёзнай праблемай. Гэта бег навыперадкi з часам, а мы, чалавецтва, ледзь-ледзь перастаўляем ногi", — сказаў прафесар. Вучоныя лiчаць, што змянiць клiмат з дапамогай штучных дрэў — цалкам рэальная магчымасць. Па задумцы вучоных, гэта будуць вежы вышынёй каля 15 i дыяметрам 2,5 метра. Вуглякiслы газ, адфiльтраваны з дапамогай спецыяльнага пластыка, будзе затым пад цiскам пераўтварацца ў вадкасць i запампоўвацца пад зямлю, або ператварацца ў цвёрдую форму. У. Броекер падлiчыў — каб паглынуць з паветра ўвесь вуглякiслы газ, якi вырабляюць адны толькi ЗША, трэба каля 20 млн такiх фiльтраў. "Вы скажаце, што гэта неверагодна шмат, але мы ж выпускаем 55 мiльёнаў машын у год, так што калi б сапраўды захацелi, мы б змаглi гэта зрабiць. На гэта трэба 30—40 гадоў", — лiчыць прафесар. Па яго падлiках, каб ачысцiць паветра на ўсёй планеце, трэба 60 млн вуглепаглынальнiкаў, на што спатрэбiцца 600 млрд долараў у год. У. Броекер лiчыць, што найбольш аптымальнае месца для размяшчэння такiх фiльтраў — пустынныя раёны планеты. Прафесар упэўнены, што для рэалiзацыi такога маштабнага праекта неабходна моцная палiтычная воля сусветных кiраўнiкоў. Пры гэтым ён адзначыў, што, хутчэй за ўсё, яго iдэя сустрэне сур’ёзнае супрацiўленне з боку некаторых краiн. "Калi б я iшоў у заклад, я паставiў бы супраць, бо не ведаю, цi хопiць у нас палiтычнай волi зрабiць гэта", — сказаў прафесар. "Такiя краiны, як Германiя i Вялiкабрытанiя, гатовыя да гэтага. Самае складанае — зацiкавiць такiя краiны, як Кiтай, Індыя i Бразiлiя", — заявiў ён. Iнданезiйскi бiзнэсмен скiнуў з верталёта 10 тысяч долараў Роўна 100 мiльёнаў рупiй (10 700 долараў ЗША) было скiнута ў мiнулыя выхадныя з вышынi недалёка ад iнданезiйскай сталiцы Джакарты. Грашовы дождж быў наладжаны мясцовым бiзнэсменам, якi вырашыў такiм чынам прарэкламаваць сваю новую кнiгу. Велiзарная па мерках Iнданезii сума была скiнутая з верталёта над тэрыторыяй спартыўнага поля, размешчанага за 60 км ад Джакарты. Iнiцыятар задумы — 42-гадовы бiзнэсмен Танг Дэсем Варынгiм. Паводле слоў Танга, жадаючы прарэкламаваць плён сваёй лiтаратурнай творчасцi, ён прыняў рашэнне, што лепш выкарыстаць свае зберажэннi з карысцю можна, падарыўшы iх маламаёмнаму насельнiцтву. Верталёт скiнуў на поле цэлы мех банкнот, якiя, вядома ж, прыцягнулi ўвагу мясцовых жыхароў. Першапачаткова бiзнэсмен планаваў зрабiiць трук прама над сталiцай, аднак мясцовыя ўлады ў мэтах бяспекi не дазволiлi палёт самалёта над горадам. Суд прымусiў амерыканку аплачваць "капрызы" экс-мужа Вышэйшы суд амерыканскага штата Вiсконсiн задаволiў iск мужчыны, якi хацеў, каб яго былая жонка на працягу дзесяцi гадоў выплачвала яму суму, з дапамогай якой ён мог бы весцi лад жыцця, да якога прывык падчас шлюбу. Паводле рашэння суда, Роуз Штэйнман абавязана кожны месяц выплачваць былому мужу "алiменты" ў памеры 2 тысяч долараў, з дапамогай якiх яе экс-муж Тонi зможа працягваць жыць на шырокую нагу, як ён прывык падчас iх сумеснага пражывання. Пры гэтым, як пiшуць мясцовыя СМI, заработная плата самога Тонi складае 85 тысяч долараў у год. Рашэнне суда абгрунтавана тым, што на працягу дзесяцi гадоў, пакуль Штэйнманы былi жанатыя, Тонi працаваў на кампанiю, якая належыць Роуз. Пасля разводу мужчына быў звольнены са сваёй пасады, з-за чаго ён аказаўся не ў стане забяспечыць сабе дастойнае ва ўсiх сэнсах жыццё. Нечаканая госця з... шафы Жыллёвае пытанне з’яўляецца актуальным не толькi для нас з вамi, але, як паказвае гэты прыклад, i для жыхароў Краiны Ўзыходзячага сонца. Так, некаторыя з японцаў дзеля даху над галавой гатовыя iсцi на самыя нестандартныя меры. Гаспадар аднаго з дамоў у горадзе Фукуока нечакана стаў заўважаць, што з яго халадзiльнiка рэгулярна знiкаюць прадукты. Паколькi хатнiх жывёл 57-гадовы японец не трымаў, а сям’i ў яго не было, цалкам зразумела, што мужчына расхваляваўся i вырашыў для ўласнага спакою абзавесцiся скрытай камерай вiдэаназiрання. Навiнка апраўдала сваю пакупку практычна адразу ж: ужо праз некалькi дзён пасля ўстаноўкi камеры мужчына, праглядаючы плёнку, заўважыў, што па доме нехта ходзiць. Натуральна, домаўладальнiк адразу ж патэлефанаваў у палiцыю i папрасiў вартавых парадку аб дапамозе. Правёўшы ў хаце ўважлiвы вобыск, палiцэйскiя выявiлi ў адной з шаф няпрошанага госця: iм аказалася 58-гадовая бяздомная жанчына, якая жыла ў гэтай шафе ўжо каля года. Нягледзячы на тое, што шафа была вiдавочна не разлiчана на пражыванне, прадпрымальная Тацуко Харыкава ўсё ж умудрылася прыцягнуць туды матрац i некалькi прадметаў хатняга ўжытку. Пакуль так i не ўдалося высветлiць, якiм чынам жанчына змагла непрыкметна прабрацца ў дом i так доўга хаваць сваю прысутнасць. Палiцэйскiя следчыя падазраюць, што яна не жыла пастаянна ў доме, дзе яе знайшлi, а перыядычна перамяшчалася з аднаго чужога жылля ў iншае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з вядучых амерыканскiх клiматолагаў Уолес Броекер, якi ў 1970-х гадах увёў ва ўжытак тэрмiн "глабальнае пацяпленне", прапанаваў радыка |
|