Жыві, гармонiк!
Жыві, гармонiк!
Гадоў 25 таму мне пашчасцiла набыць пласцiнкi з найгрышамi гарманiстаў Паазер’я. Іх выпусцiла тады Расiя па вынiках этнаграфiчна-фальклорнай экспедыцыi ленiнградскiх навукоўцаў. Народныя традыцыйныя мелодыi на беларуска-рускiм памежжы выконвалi гарманiсты-самавукi з Верхнядзвiнскага, Расонскага i Гарадоцкага раёнаў. Выпуск кружэлак быў эксклюзiўным, надзвычай унiкальным i разлiчаны на вузкае кола даследчыкаў музычнага мастацтва, якое адыходзiць, знiкае. Па гэтых матэрыялах абаранялiся кандыдацкiя i доктарскiя дысертацыi. У Беларусi тады да гармонiка ставiлiся абыякава: маўляў, падумаеш, важны iнструмент знайшоўся. Адчуванне, што лепшыя музыканты iгры на двухрадцы жывуць менавiта на Вiцебшчыне, не пакiдае мяне i дагэтуль. I што гэтыя музыкi не даюць змоўкнуць гармонiку, якi б сумны лёс яму нi прадказвалi. Сведчаць пра гэта найперш штогадовыя конкурсы талентаў "Грай, гармонiк!", якiя праходзяць у вёсцы Гомель Полацкага раёна. Вось i сёлета на 21-м абласным свяце Вiцебшчына зноў блiснула сузор’ем шматлiкiх талентаў з 22 раёнаў. Было што паглядзець i паслухаць. Былi спрэчкi памiж асобнымi выканаўцамi i ансамблямi — чый гармонiк лепей грае, чыя прыпеўка весялейшая. I само сабой прыходзiла на розум амаль адвечнае пытанне: што за жыццё без гармонiка? На гэтых фотаздымках толькi частка выканаўцаў-гарманiстаў, якiя ўдзельнiчалi ў 21-м Віцебскім абласным свяце народных талентаў у вёсцы Гомель. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гадоў 25 таму мне пашчасцiла набыць пласцiнкi з найгрышамi гарманiстаў Паазер’я. Іх выпусцiла тады Расiя па вынiках этнаграфiчна-фальклорнай экспедыцы
|
|