Кветкі з другога балета
Кветкі з другога балета
Прэм’ера Хто ведае пра тое, што ў Дзяржаўным музычным тэатры ёсць балет?.. Я маю на ўвазе не проста тую частку трупы, якая мае харэаграфiчную падрыхтоўку i выкарыстоўваецца на падтанцоўках у музычных нумарах. Я кажу пра артыстаў, якiя хочуць танцаваць у асобных балетных спектаклях. I тэатр зацiкаўлены, каб яны рабiлi гэта. Натхнiць артыстаў на гэта, паводле чаканняў кiраўнiцтва, павiнны новыя людзi, якiя прыйшлi ў тэатр, маючы вядомасць у балетным свеце: яны працавалi прафесiйна на сцэне Вялiкага тэатра ў трупе, якой кiруе Елiзар’еў. Напрыклад, Аляксандр Фурман яшчэ некалькi гадоў таму сам быў салiстам вядомага беларускага балета. Яго жонка Наталля вучылася ў Елiзар’ева харэаграфii i нават паставiла пад яго кiраўнiцтвам на сцэне "Вялiкага" балет "Макбет". Але цяпер для iх усё пачынаецца наноў: менавiта Наталля Фурман узначалiла трупу балета Музычнага тэатра напрыканцы мiнулага года. А спектакль "Баль кветак" стаў яе першай працай у якасцi балетмайстра-пастаноўшчыка ў Музычным тэатры. Аляксандр Фурман — яе асiстэнт. I вельмi шкада, што сам ужо не танцуе... — Калi мы думалi пра будучую пастаноўку, то зыходзiлi з цяперашнiх магчымасцяў трупы, — сказала Наталля Фурман. — Яна не такая вялiкая, як была яшчэ два гады таму. У тэатры не было балетных прэм’ер даўно. Але ўзровень трупы можна падтрымлiваць толькi тады, калi ствараюцца балетныя спектаклi. Узровень — справа папраўная i справа працы. Заўсёды трэба з нечага пачынаць. Калi я прапанавала зрабiць балет-фантазiю "Баль кветак" у стылi неакласiкi, мяне падтрымалi. Галоўны дырыжор на мастацкiм савеце адразу выказаў зацiкаўленасць, хоць музыкантам давялося папрацаваць: партытура была складаная. Музычны матэрыял прапанавала я, паяднаўшы кампазiтараў Грыга, Шапэна, Марана. Гэта данiна памяцi балетмайстру Джорджу Баланчыну, заснавальнiку неакласiкi, якi лiчыў, што задача танца — ахапiць i паказаць музыку. Наш балет без сюжэтных накiрункаў, танец трэба ўспрымаць як паэзiю, адпаведныя ў нас персанажы — Мак, Ружы, Лiлеi, Фiялкi, Гiяцынты i iншыя кветкi. Для таго, каб справiцца з задачамi, нам дапамаглi навучэнцы харэаграфiчнага каледжа — на мой погляд, цудоўныя з iх атрымалiся Крокусы ды Ландышы. Другое аддзяленне "Шэдэўры сусветнай харэаграфii" таксама важнае, таму што менавiта класiчная харэаграфiя вызначае школу, тое, без чаго не можа быць балетнай трупы. Дырэктар музычнага тэатра Аляксей Iсаеў адзначыў, што цяпер iдзе працэс станаўлення балетнай трупы тэатра, якая пацярпела з-за аб’ектыўных прычын: многа маладых сышло, з’ехала за мяжу. Акрамя таго, ёсць iстотнае адрозненне ад заробкаў артыстаў Вялiкага тэатра. Доўгi час балет быў увогуле без кiраўнiка. Але таму i патрэбныя новыя сiлы, каб стварыць другую ў рэспублiцы паўнавартасную балетную трупу. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто ведае пра тое, што ў Дзяржаўным музычным тэатры ёсць балет?.. Я маю на ўвазе не проста тую частку трупы, якая мае харэаграфiчную падрыхтоўку i вык |
|