21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Танцы з "шаблямі" i песнi з шашкамi

26.08.2009 10:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Танцы з "шаблямі" i песнi з шашкамi

Музыкант Сяргей Анцiшын i гурт "Лекi ад меланхолii" прадставiлi свае альбомы на чорна-белай вечарынцы 

Музычны калектыў, стваральнiкам i салiстам якога выступае зусiм не прафесiйны спявак, затое прафесiйны ІT-шнiк Яўген Салдаценка, з выхадам трэцяга дыска "Without..." можна лiчыць "шматдзетным". А вось для знакамiтага гiтарыста Сяргея Анцiшына, без удзелу якога не абыходзiцца запiс практычна нiводнага беларускага выканаўцы, сольная пласцiнка "Летнi дождж" стала дэбютнай. Магчыма таму ён ставiцца да альбома, як да першынца — асцярожна, беражлiва, з асаблiвай цеплынёй.

— Сяргей, сольны альбом — гэта тое, што вам не ўдалося рэалiзаваць у складзе аркестра Фiнберга?

— Можна палiчыць i так. Увогуле, гэта не толькi ўласна мая iдэя, сябры шмат разоў раiлi запiсаць такi дыск. Напэўна, наспеў час паказаць той матэрыял, што назапасiўся за многа гадоў. Для мяне гэты альбом — магчымасць нарэшце "выгаварыцца", прадставiць эксперыменты са стылем i накiрункамi, ад поп-музыкi да джазу, ад блюзу да кантры. Прычым тут важны нават не прафесiяналiзм, не тэхнiка гульнi, а настрой: прыгожая музыка, гармонiя, якую добра слухаць, напрыклад, летнiм вечарам у кафэ...

Альбом, дарэчы, атрымаўся i сапраўды летнiм — ад агульнай назвы, якая многiм адразу напомнiла творчасць Iгара Талькова, да асобных кампазiцый — "Летняя боса-нова", "Ля мора", "Вясёлка", нарэшце, "7 чэрвеня". Апошняя — прысвячэнне самому сабе, бо ў гэты дзень Анцiшын святкуе дзень нараджэння. Усяго на дыску 11 iнструментальных кампазiцый — i нiводнай песнi, калi не лiчыць вакальнага суправаджэння да "Гледзячы ў нябёсы" (але я не здзiўлюся, калi ў будучым хтосьцi з выканаўцаў паспрабуе "заспяваць" некаторыя з рэчаў Анцiшына). Пласцiнка выйшла пад маркай творчай лабараторыi праекта "Лекi ад меланхолii" i была прадстаўлена адначасова з новым альбомам гурта — "Without". З англiйскай гэта слова перакладаецца як "Без..." — нездарма на вокладцы альбома гэткi мульцяшны Вершнiк без галавы.

— Без чаго яшчэ атрымаўся альбом? — спыталiся мы ў лiдара гурта Яўгена Салдаценкi.

— Без усяго! — смяецца музыкант. — Без галавы, без тармазоў, без нейкага адзiнага стылю. Гэта спалучэнне вельмi многiх накiрункаў i iдэй. Напрыклад, "Кроплi дажджу" — песня на тэму развiтання з дзяцiнствам, успамiн пра школьныя гады i першае каханне; а "Льюць дажджы" — першы i адзiны рэальны шансон у маёй творчасцi, песня пра сапраўдных мужчын, якiя яшчэ захавалiся ў наш час — пра тую каманду, якая разам са мной штурмуе Урал, тайгу i iншыя тэрыторыi...

— Праект называецца "Лекi ад меланхолii" — цi правяралi вы, можа, гэтая музыка сапраўды валодае лекавым эфектам?

— Спецыяльна мы гэтага не высвятлялi, але ўсё можа быць. У нашай музыцы прысутнiчае пазiтыўны пачатак, як мы яго ўяўляем — прапануем слухачам паглядзець на ўсе падзеi ў жыццi па-фiласофску, а калi нават з сумам, то лёгкiм. Гэта як са шклянкай — хтосьцi бачыць яе напалову пустой, хтосьцi — напалову поўнай. Так, нашы песнi не задорна-кабацкiя, але яны лёгкiя i светлыя. Магчыма, ёсць сумнаватыя — мы ж змагаемся з меланхолiяй, значыць, павiнны яе вывучаць на ўласным вопыце i рабiць так, каб у "зебравым" жыццi было больш белых палосак. Калi гэта некаму дапамагае — мы рады. Дзякуй тым людзям, хто нас слухае, хто не "апапсеў" i не заржавеў. Бо "Лекi ад меланхолii" — гэта не камерцыйны, заведама стратны праект, падарунак сябрам i аднадумцам.

Акрамя таго, музыканты расказалi, што ўвосень плануюць выйсцi нарэшце са студыйнага фармату i даць вялiкi справаздачны канцэрт у Мiнску. Калi ён атрымаецца аншлагавым, будзе цэлая серыя выступленняў. Сярод iх, цалкам магчыма, будуць i дабрачынныя — калi дазволiць шчыльны жыццёвы i працоўны графiк. Пакуль жа Яўген Салдаценка рыхтуе разам з тэлеканалам "Мiр" цыкл перадач — ездзiць у экзатычныя вандроўкi па Амазонii, Бразiлii, Паўднёва-Ўсходняй Азii i г.д. Вынiк творчых камандзiровак — яскравыя ўспамiны, маляўнiчыя пейзажы i туземнае жыццё — мы ўбачым, хутчэй за ўсё, таксама ўвосень.

Пакуль жа канец вясны атрымаўся для музыкантаў чорна-белым. Дакладней, менавiта такой стала прэзентацыя альбомаў, куды былi запрошаныя мноства айчынных "зорак" з розных сфер. З адзiнай умовай: вопратка — чорна-белая. Таму па зале блукалi манахромныя мiмы, якiя дарылi гасцям мудрагелiста скручаныя паветраныя шарыкi (мужчынам — у выглядзе шабляў, дзяўчатам — у якасцi кветак). За сiмвалiчную плату, хто колькi не пашкадуе, прадавалася зробленая тут жа "Проста газета", дзе чорным па беламу (i белым па чорнаму таксама) раскрывалiся некаторыя падрабязнасцi з жыцця музыкантаў. Абсалютна бясплатна, на iнтарэс, умельцы спаборнiчалi ў чорна-белых гульнях — шашках, шахматах, нардах i дамiно.

Каб не паказацца занадта строгiмi, некаторыя знаходлiвыя госцi з’явiлiся ў паўпразрыстых уборах — i дрэс-код выканалi, i не выглядалi, як удзельнiкi школьнага ранiшнiку. Колiшняя пераможца шоў "Апошнi герой" Ксенiя Волкава ўвогуле выбрала сукенку ў стылi дамiно: напалову чорную, напалову белую. Таму, вiдаць, i перамагла ў iмправiзаваным конкурсе касцюмаў — i атрымала на пару з капiтанам знаўцаў "Што?Дзе?Калi?" Алесем Мухiным... футбольны мяч. Зразумела, таксама белы з чорным. I на мiнi-сцэне ўладарыла ўсё тая ж гама: гурты "Da Vinci" i "ByCity", магiстр чорных i белых клавiшаў Канстанцiн Гарачы, славуты вакальны гурт "Чысты голас", i, зразумела, вiноўнiкi ўрачыстасцi — Сяргей Анцiшын i "Лекi ад меланхолii". Праўда, скончылася гэтае чорна-белае свята ўсё ж больш ярка — у неба былi запушчаны дзесяткi каляровых шарыкаў i феерверкаў.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Фота Сяргея ЧОРНАГА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музыкант Сяргей Анцiшын i гурт "Лекi ад меланхолii" прадставiлi свае альбомы на чорна-белай вечарынцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика