Пад персанальную адказнасць
Пад персанальную адказнасць
Начальнiк не заўсёды мае рацыю. Пра гэта сведчыць пракурорскi аналiз выпадкаў незаконнага звальнення рабочых i служачых. Паводле звестак Генеральнай пракуратуры летась судамi былi адноўлены на працы 250 неабгрунтавана звольненых грамадзян. За час вымушанага прагулу на iх карысць спагнана 273,7 мiльёна рублёў. Пракуроры высветлiлi, што на працягу апошнiх 2 гадоў факты незаконнага звальнення мелi месца ў сiстэме практычна ўсiх мiнiстэрстваў i ведамстваў. Аднак начальнiкам, якiя твораць беззаконне, анi ў знак. Кампенсацыi iх "ахвярам" выплачваюцца зазвычай з бюджэту прадпрыемстваў. Таму Генеральны пракурор Рыгор Васiлевiч прапануе Савету Мiнiстраў разгледзець пытанне аб унясеннi змяненняў у Грамадзянскi працэсуальны кодэкс. У прыватнасцi, Генпракурор лiчыць неабходным увесцi персанальную адказнасць службовых асобаў за незаконнае звальненне i абавязаць iх у такiх выпадках кампенсоўваць урон са сваёй кiшэнi. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнiк не заўсёды мае рацыю. Пра гэта сведчыць пракурорскi аналiз выпадкаў незаконнага звальнення рабочых i служачых. Паводле звестак Генеральнай п |
|