Рамантызм па-сучаснаму
Рамантызм па-сучаснаму
Памяць Помнiк мастаку Валенцiю Ваньковiчу з’явiцца непадалёк ад Дома-музея Ваньковiчаў Род Ваньковiчаў даў шмат вядомых асобаў, але больш шануюць у Беларусi менавiта мастака, якi пiсаў Мiцкевiча, паехаў пакараць Парыж i пахаваны там. Нам засталася памяць пра яго — будынак дома, якi належаў знанаму роду, а цяпер у iм месцiцца фiлiял Нацыянальнага мастацкага музея. Цяпер iмкнуцца вярнуць дому былую рамантычнасць, узводзячы флiгель, якi некалi быў побач з домам. Пра гэта сведчаць былыя фотаздымкi, мастацкiя творы, дакументы. Таксама побач з’явiцца аранжарэя. Рамантызм — рэч прыемная, дазволiць уявiць асаблiвасцi эпохi, у якую жыў Валенцiй Ваньковiч. Але рамантызм сёння трэба i ўмець стварыць — ужо надта ў не рамантычны час мы жывём, у iншых дамах — з бетону i iншых цяжкiх матэрыялаў, да якiх прызвычаiлiся. Цi будзе адчувацца ў новапабудаваным флiгелi былая лёгкасць канструкцый, якая дазваляе адчуць рамантычную прыгажосць? Паглядзець можна будзе ўвосень. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнiк мастаку Валенцiю Ваньковiчу з’явiцца непадалёк ад Дома-музея Ваньковiчаў |
|