Косця Цзю пакідае рынг
Косця Цзю пакідае рынг
Спорт-тайм Расiянiн Канстанцiн Цзю, былы абсалютны чэмпiён свету па боксе ў першай паўсярэдняй вазе, аб’явiў аб жаданнi завяршыць сваю кар’еру. Нагадаем, што апошнi яго бой адбыўся тры гады таму. У Манчэстары Цзю прайграў тэхнiчным накаўтам брытанцу Рыкi Хатану. Спартсмен паведамiў, што пасля таго, як пакiнуў рынг, ён хоча заняцца развiццём сваiх акадэмiй бокса. "Праз некалькi месяцаў мне ўжо 39 гадоў, — заўважыў ён, — а гэта ўжо крытычны ўзрост для спартсмена. Фiзiчна я адчуваю сябе выдатна, але трэба разумець, што боксу я ўжо аддаў 30 гадоў свайго жыцця".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiянiн Канстанцiн Цзю, былы абсалютны чэмпiён свету па боксе ў першай паўсярэдняй вазе, аб’явiў аб жаданнi завяршыць сваю кар’еру. Нагадаем, што апо |
|