На рынку гандлявалi забароненым
На рынку гандлявалi забароненым
Падчас праверкi на тэрыторыi ГД "Ждановiчы" быў затрыманы непрацуючы грамадзянiн, якi рэалiзоўваў тут рыбалоўныя сеткi без лiцэнзii на ажыццяўленне такога роду дзейнасцi. Нагадаем, што яна рэгламентуецца пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi № 928 "Аб некаторых пытаннях рэалiзацыi i выкарыстання рыбалоўных сетак i сеткаматэрыялаў". Пры аглядзе аўтамабiля, якi належаў затрыманаму, было знойдзена больш за 90 адзiнак сеткаматэрыялаў. Канфiскаваны 83 сеткi i 11 сеткавых палотнаў агульнай даўжынёй 4,4 км. Па дадзеным факце Цэнтральным РАУС г. Мiнска распачаты адмiнiстрацыйны працэс. Таксама падчас праверкi было выяўлена, што на рынку на радах па продажы рыбалоўных снасцяў вядзецца незаконны гандаль рознымi вiдамi прыладаў здабычы рыбы з сеткаматэрыялаў (пад’ёмнiкi, ракалоўкi, сеткавае палатно). З гэтай нагоды рыхтуецца прадпiсанне. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас праверкi на тэрыторыi ГД "Ждановiчы" быў затрыманы непрацуючы грамадзянiн, якi рэалiзоўваў тут рыбалоўныя сеткi без лiцэнзii на ажыцц |
|