Самагон не лікёр, тым не менш...
Самагон не лікёр, тым не менш...
...п’е яго вёска. Ды i горад — таксама. Праўда, у апошнiм выявiць аматараў "выцiскання" сiвухi не так ужо i ўдаецца па вядомых прычынах, а вось у вёсцы з гэтым прасцей. Напрыклад, у аднаго 70-гадовага дзядулi з вёскi Вярхi Ельскага раёна было выяўлена 270 лiтраў брагi. Ды гэта не так ужо i многа, калi зрабiць параўнанне з тым, на што "наткнулася" мiлiцыя ў Калiнкавiцкiм раёне. Там у лесе, у патаемным месцы, знаходзiўся, вобразна кажучы, мiнi-завод па вытворчасцi самагону, дзе было падрыхтавана 640 лiтраў брагi ў бiтонах i бочках. А наогул з пачатку года, як паведамiлi ў прэс-цэнтры УУС Гомельскага аблвыканкама, з незаконнага абароту ў вобласцi было выведзена 107 (!) тон брагi i самагону, выяўлена 1065 фактаў незаконнай рэалiзацыi алкагольнай прадукцыi. Парушальнiкi прыцягнуты да адказнасцi. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...п’е яго вёска. Ды i горад — таксама. Праўда, у апошнiм выявiць аматараў "выцiскання" сiвухi не так ужо i ўдаецца па вядомых прычынах, а в |
|