Таніроўка шкла: абмежаваны агляд i пагаршэнне дысцыплiны ў вадзiцеляў
Таніроўка шкла: абмежаваны агляд i пагаршэнне дысцыплiны ў вадзiцеляў
"Гарачы" тэлефон "Звязды" 287 17 41 Наш пастаянны чытач з Наваполацка Вiктар Вiктаравiч Багданаў захацеў набыць аўтамабiль. Ужо i з маркай вызначыўся, з прадаўцом папярэдне дамовiўся, аднак па месцы жыхарства яму сказалi: можаш гэтага не рабiць, машыну ўсё роўна не зарэгiструем, бо задняе шкло ў ёй — танiраванае. Вось заяўнiк i папрасiў даць адказ праз газету, папярэдне звярнуўшыся ў кампетэнтныя арганiзацыi: як задняе танiраванае шкло ўплывае на бяспеку руху? — У Правiлах дарожнага руху сказана, што яно павiнна мець пэўны паказчык святлопранiкнення. Хто i як яго вызначае? Тыя ж Правiлы дапускаюць выкарыстанне аўтамабiля са шторкамi i жалюзi на заднiм шкле, праўда, пры наяўнасцi бакавых люстэркаў задняга вiду. Дзе логiка? — пытаўся чытач. Па просьбе рэдакцыi кампетэнтны адказ на запыт Вiктара Багданава быў дадзены УДАI Мiнiстэрства ўнутраных спраў. "Святлопранiкальнасць аўтамабiльнага шкла рэгламентавана патрабаваннямi Правiлаў дарожнага руху (пункт 194.12), дзяржаўнага стандарту СТБ 1639 "Шкло бяспечнае. Агульныя тэхнiчныя ўмовы" i распараджэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 красавiка 2006 года № 116рп "Аб святлопранiкальнасцi шкла механiчных транспартных сродкаў". Аўтамабiль, якi мае танiраванае шкло, значна абцяжарвае вадзiцелю выкананне такiх манеўраў, як рух заднiм ходам, разварот на абмежаванай прасторы, у цэлым абмяжоўвае агляд ззаду аўтамабiля. Яшчэ больш ускладняецца кiраванне такiм аўтамабiлем у цёмны час сутак, у тумане, а таксама ў асенне-зiмовы перыяд. Акрамя таго, забарона на танiроўку шкла ў свой час была звязана i з ускладненнем аператыўнай абстаноўкi са злачыннасцю на транспарце, а таксама з пагаршэннем транспартнай дысцыплiны ў цэлым. У апошнi час мы можам канстатаваць паляпшэнне крымiнагеннай абстаноўкi ў сферы аўтамабiльнага транспарту, i пэўны ўклад у дасягненне гэтага вынiку, на наш погляд, забяспечаны ў тым лiку павышанай увагай да дадзенай праблемы". Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш пастаянны чытач з Наваполацка Вiктар Вiктаравiч Багданаў захацеў набыць аўтамабiль. Ужо i з маркай вызначыўся, з прадаўцом папярэдне дамовiўся, ад |
|