Мірны вылецеў у чацвёртую сотню сусветнага рэйтынгаУ ноч на панядзелак быў абнародаваны новы рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў‑прафэсіяналаў. У агульным рэйтынгу Максім Мірны страціў 40 пунктаў і адкаціўся на 301‑ы радок. У яго 120 пунктаў. Максу ў сьпіну дыхае Ўладзімер Ваўчкоў, які займае 380‑ы радок. Уладзімер наадварот узьняўся на восем радкоў, прытым, што нябярэ ўдзелу ў турнірах ATP. Уладзімер Ігнацік — 503‑ці, Андрэй Каратчэня — 787‑ы, у першай тысячы таксама — Сяргей Бетаў і Павал Катляроў, у іх адпаведна 880‑е і 883‑е месца. Лідзіруе па‑ранейшаму швайцарац Роджэр Фэдэрэр. Ён мае 6 900 пунктаў, больш чым тысячу саступае яму пераможца Ралян Гарос Рафаэль Надаль. У яго 5 775 пунктаў, у першай дзясятцы Новак Джокавіч (Сербія), Мікалай Давыдзенка (Расея), Давід Фэрэр (Гішпанія), Эндзі Родзік (ЗША), Давід Налбандзян (Аргентына), Джэймс Блэйк (ЗША), Рышар Гаске (Францыя), Станіслас Ваўрынка (Швайцарыя). У чэмпіёнскай гонцы 2008 г. Надаль, наадварот, лідзіруе, маючы 755 пунктаў. Джокавіч займае другі радок (642), Фэдэрэр — трэці (545). Акурат Надаль і абыграў Фэдэрэра ў фінале Ралян Гарос. Макс Мірны ў чэмпіёнскай гонцы займае 138‑е месца. Ён панізіўся на тры пазыцыі.Беларус паступова падае і ў рэйтынгу найлепшых парных тэністаў. І гэтым разам ён страціў адну пазыцыю і цяпер займае 28‑ы радок. Лідзірнуюць па‑ранейшаму браты Боб і Майк Браяны.Пара Мірны / Джэймс Мюрэй займае 13‑ы радок. Што тычыць жаночых рэйтынгаў, то Вікторыя Азаранка захавала 16‑ю пазыцыю ў рэйтынгу індывідуальнага разраду. Вольга Гаварцова і Настасься Якімава таксама засталіся на сваіх месцах: 36‑е і 131‑е. А лідэрства захапілі дзьве сербскія тэнісісткі: Ана Іванавіч і Елена Янкавіч. У першай дзясятцы ажно пяць прадстаўнічак Расеі: Марыя Шарапава, Сьвятлана Кузьняцова, Алена Дзяменцева (3‑е — 5‑е месцы), Анна Чакветадзэ і Дзінара Сафіна займаюць 8‑ю і 9‑ю месцы. Первоисточник:
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|