21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вершы i спевы ў фармаце “open air”

26.08.2009 12:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чым жывуць зараз айчынныя літаратары? Ці лёгка быць паэтам у сучаснай Беларусі? Што найбольш хвалюе сёння творцаў, якія прызвычаіліся выказваць свае пачуццці пры дапамозе рыфмаваных радкоў?

Хутчэй за ўсё, адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў першую чаргу трэба шукаць непасрэдна ў літаратурных творах. А яны - такія розныя па спосабах выяўлення думкі і, у той жа час, такія аднолькавыя - па адкрытасці і напружанасці душэўных памкненняў…

Вось узгадайце: калі вы апошні раз бралі ў рукі кніжку беларускіх вершаў? А размаўлялі па-беларуску? На жаль, беларуская мова ўсё больш пачынае выконваць нейкую “штучную” функцыю, а беларускамоўная літаратура паступова пераўтвараецца ў атрыбут спецыфічнай маргінальнай субкультуры… І гэта не можа не хваляваць. У прыватнасці, вядомы паэт Анатоль Вярцiнскi ў сваім вершы “Баіцца быць беларус беларусам…” адзначае:

“Жыў пад прыгнётам ды пад прымусам,
зваўся лiцвiнам, русiнам, русам,
зваўся тутэйшым, мяшканцам, мяшанцам…
Не знае, рабiць што з апошнiм шансам,
якi ён сення атрымоўвае,
як быць з сваiм iмем, з сваёю моваю…”

Хто мы? Адкуль прыйшлі і куды ідзем? Гэтыя адвечныя праблемы непакояць сёння не толькі сталых майстроў пяра, але і маладых аўтараў.

Напрыклад, сярод “авангардысцкай” паэзіі Зміцера Вішнёва можна сустрэць такія радкі:

“Я - паэт ляжу на асфальце
Падарыце мне фальшывую фатаграфію ўсьмешкі
На талерцы чырвоным яблыкам”.
А прыхільнік больш класічных вершаваных формаў Павел Надольскі аналізуе сітуацыю па-свойму:
“Ці ж не адсюль з’явіліся і мы,
з крыніцы радавого першацвету,
змагаючыся з подыхам зімы,
ды часам нараджаючы паэтаў?..”.

Увогуле, нягледзячы на ўсе цяжкасці, кожны творца жыве надзеяй. Надзеяй на тое, што заўтра жыццё будзе лепшым:
“…Скрозь панцыр асфальту,
праз тоўшчу бетону,
прабiўся да сонца
парастак клёна” /Сяржук Сыс/.

Літаратурна-музычны плэнэр на адкрытай пляцоўцы, дзе, побач з жывымі класікамі беларускай літаратуры возьмуць удзел і зусім маладыя творцы, адбудзецца 21 ЧЭРВЕНЯ (субота) ў парку “DREAMLAND” (вул. Арлоўская, 80) з 14:00 да 18:00.

Сапраўднае “СВЯТА БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ” пройдзе з удзелам паэтаў: Анатоля Вярцінскага, Васіля Жуковіча, Сяргея Законнікава, Міхася Скоблы, Галіны Дубянецкай, Алеся Пашкевіча, Ірыны Хадарэнка, Паўла Надольскага, Аксаны Спрынчан, Сяржука Сыса, Вікі Трэнас, Зміцера Вішнёва, Арцёма Кавалеўскага, Ганны Федарук, Юлі Новік, Валерыі Куставай, Рагнеда Малахоўскага і інш.

Выдатным музычным дадаткам да паэтычных чытанняў стануць спевы ў выкананні бардаў: Сяржука Мінскевіча, Юрыя Несцярэнкі, Яраша Малішэўскага, Наталлі Пушкаровай, Паўла Кузіча і інш.

Запрашаем усіх аматараў беларускай паэзіі і песні на гэтую незвычайную імпрэзу!

Кошт “уваходнага” тарыфу ў парк:
2 000 руб. - для дарослых,
1 000 руб. - для падлеткаў да 1,4 метра,
дзецям да 1 м - вольны ўваход.

Тэлефоны для даведак: 290-89-11, 250-61-27,
маб. 8 (029) 115-01-76, 678-75-36 (Velcom), 8 (029) 861-84-20, 778-75-31 (MTC).





Первоисточник: Afisha.tut.by
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым жывуць зараз айчынныя літаратары?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика