Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
На Фiлiпiнах затануў паром Паром "Рrinсеss оf thе stаrs", на борце якога знаходзiлiся каля 800 чалавек, у тым лiку 100 членаў каманды, затануў пры моцным шторме, якi ўзнiк у час тайфуну, у ноч на нядзелю каля берагоў Фiлiпiн. 28 чалавек былi знойдзеныя жывымi ўчора ранiцай. Большасць тых, хто выратаваўся — мужчыны, сярод iх дзевяць членаў каманды судна. Пацярпелыя ў караблекрушэннi дабралiся на выратавальнай шлюпкi да рыбацкай вёскi непадалёк ад горада Муланей, што прыкладна за 150 кiламетраў ад месца крушэння. Раней улады паведамлялi толькi аб чатырох жывых i чатырох загiнулых пасажырах парома. Лёс больш за 700 чалавек па-ранейшаму не ўсталяваны. Па розных ацэнках, у вынiку тайфуну, якi атрымаў назву "Фэншэнь", на Фiлiпiнах загiнулi больш за 80 чалавек. Бандыты абрабавалi Пеле Легендарнага бразiльскага футбалiста Пеле абрабавалi ў сябе на радзiме. Пеле, якi ехаў у аўтамабiлi, спынiла група з дзесяцi ўзброеных бандытаў, якiя адабралi ў лепшага футбалiста мiнулага стагоддзя залаты ланцужок, гадзiнннiк i мабiльны тэлефон. Інцыдэнт здарыўся ў пачатку чэрвеня, але вядома аб iм стала толькi ўвечары 22-га. Рабаўнiкi пазналi знакамiтага футбалiста, аднак адабраныя рэчы яму не аддалi, але пры гэтым вярнулi частку рэчаў кiроўцу. Пеле, якi ў час нападу заставаўся спакойным, выказаў здагадку, што рабаўнiкi знаходзiлiся пад уздзеяннем наркотыкаў. Амерыканцы скiнулi на Кiргiзiю 31 тону палiва У Кiргiзii самалёт-запраўшчык КС-135, якi належыць авiябазе ЗША, падчас палёту скiнуў 31 тону палiва. Гаручае прызначалася для дазапраўкi самалётаў, задзейнiчаных у аперацыях у Афганiстане. Аднак у палёце паўстала аварыйная сiтуацыя, у сувязi з якой пiлоту давялося скiнуць палiва. Запраўшчык у гэты час знаходзiўся над горнай мясцовасцю, размешчанай у паўднёвай частцы Кiргiзii. Авiябаза, размешчаная на тэрыторыi кiргiзскага аэрапорта "Манас", выкарыстоўваецца амерыканскiмi вайскоўцамi з 2001 года. Шэраг кiргiзскiх палiтыкаў неаднаразова патрабавалi зачынiць базу, спасылаючыся на шкоду, якi яна, з iх слоў, наносiць экалогii. Як у Екацярынбургу фанцiкаў Свярдлоўская абласная бiблiятэка iмя Бялiнскага 26 чэрвеня адкрывае выставу, на якой будуць паказаныя фанцiкi i этыкеткi канца ХIХ — пачатку ХХI стагоддзя. Наведвальнiкi змогуць азнаёмiцца з трыма сотнямi ўзораў этыкетак кандытарскай, парфумернай i алкагольнай прадукцыi, тэматыка якiх звязаная з мастацкiмi творамi. Самыя папулярныя персанажы на этыкетках — героi казак. Пры гэтым пiсьменнiкi ХIХ стагоддзя аказалiся нашмат больш папулярнымi за аўтараў ХХI — у асноўным на этыкетках узгадваюцца класiкi лiтаратуры. Акрамя таго, на фанцiках сустракаюцца вершы, загадкi, азбука, таблiца множання, фрагменты раманаў i комiксы з працягам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паром "Рrinсеss оf thе stаrs", на борце якога знаходзiлiся каля 800 чалавек, у тым лiку 100 членаў каманды, затануў пры моцным шторме, якi ў
|
|