БЧ увяла новыя правiлы перавозак пасажыраў i багажу
БЧ увяла новыя правiлы перавозак пасажыраў i багажу
Калi раней кошт правозу дробных жывёл (катоў, сабак), птушак i багажу быў фiксаваны, то цяпер ён будзе залежаць ад кошту бiлета пасажыра. "Так, за правоз дробных жывёл i птушак будзе спаганяцца плата са штукi або месца ў памеры 0,5 кошту прыгараднага бiлета да пункта прызначэння пасажыра", — растлумачылi спецыялiсты. Правоз веласiпеда ў неразабраным i ўпакаваным выглядзе абыдзецца ўладальнiку ў памеры кошту поўнага прыгараднага бiлета пасажыра. Такую ж суму давядзецца заплацiць i за правоз звыш устаноўленай нормы дадатковай ручной паклажы вагой да 50 кг. Акрамя таго, Беларуская чыгунка прывяла ў адпаведнасць разбiўку зон пры праездзе ў прыгарадных паяздах. Згодна з разбiўкай, 1-я зона складае 0—5 км, усе наступныя — па 10 км. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi раней кошт правозу дробных жывёл (катоў, сабак), птушак i багажу быў фiксаваны, то цяпер ён будзе залежаць ад кошту бiлета пасажыра. "Так, з
|
|