21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыць па-суседску — ведаць адзiн аднаго

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыць па-суседску — ведаць адзiн аднаго

Міжнародны форум рэгiёнаў

Першы рэгiянальны беларуска-польскi эканамiчны форум прайшоў у польскiм горадзе Гайнаўка напрыканцы мiнулага тыдня. У музеi i цэнтры беларускай культуры суседняга з намi горада сабралiся прадстаўнiкi адмiнiстрацый i дзелавых колаў Брэсцкай i Гродзенскай абласцей, а таксама Падляскага i Люблiнскага ваяводстваў. Арганiзатары назвалi форум першым, бо падобных на гэта мерапрыемстваў не было з 2003 года. I вось нарэшце пасля пяцiгадовага зацiшша сабралася камiсiя па супрацоўнiцтве нашых суседнiх краiн. Гайнаўскi сход стаў, так бы мовiць, практычным увасабленнем першага пункта рашэння камiсii.

Ладзiць супрацоўнiцтва або, правiльней сказаць, адраджаць яго вырашана спачатку паміж рэгiёнамі. Бо, як заўважыў падчас адкрыцця форуму пасол Беларусi ў Польшчы Павел Латушка: "Менавiта ў рэгiёнах людзi лепей за ўсё ведаюць, чым гандляваць, як супрацоўнiчаць, што спяваць". Сапраўды, вельмi часта з культурных, гуманiтарных, спартыўных стасункаў пачынаецца больш грунтоўная сумесная работа. Паводле слоў пасла, ужо ў гэтым Гайнаўскiм музеi прайшлi вечарыны ў гонар Купалы i Коласа, а зусiм нядаўна Ўрадам Беларусi прынята рашэнне аб адкрыццi культурнага цэнтра ў Польшчы. Усё гэта, на думку кiраўнiка нашай дыпламатычнай мiсii, паспрыяе развiццю добрасуседскiх адносiнаў памiж краiнамi. Падтрымаў калегу i пасол Польшчы ў Беларусi Хэнрык Лiтвiн i заўважыў, што настаў час не проста павялiчваць паказчыкi гандлёвых абаротаў, але падвойваць i патройваць iх.

Для таго i адбыўся мясцовы форум, каб акрэслiць напрамкi ўзаемных iнтарэсаў. Прадпрыемствы Брэстчыны i Гродзеншчыны прывезлi што-кольвечы са сваiх тавараў, тое ж зрабiлi вытворцы з Люблiнскага i Падляскага ваяводстваў. Выстава трактараў завода "Пронар" сабрала найбольш гледачоў i наведвальнiкаў. А кульмiнацыяй тэхнiчнай часткi мерапрыемства стала ўручэнне польскаму фермеру Яну Трашчотцы трактара пад маркай "Беларус" Беларускай калiйнай кампанiяй.

Адным з лепшых фермераў рэгiёна назваў пана Трашчотку бургамiстр Гайнаўкi Анатоль Ахрыцюк. Сам герой дня праявiў сцiпласць i сказаў, што ён тыповы гаспадар для сваiх мясцiн, адметны хiба толькi тым, што 19 гадоў нязменна апрацоўваў свае палеткi трактарам "Беларус". I вось такi прыемны сюрпрыз — старую тэхнiку можна памяняць на новую.

Каб зрабiць трактар падобным на падарунак, на трубу ўверсе завязалi вялiкi чырвоны бант. I адразу пасля ўручэння ключоў у кабiну разам з Янам падняўся яго дзесяцiгадовы сын Лукаш. Адразу бачна, што расце бацькаў памочнiк, нават у новай машыне хлопчык не адчуваў сябе навiчком, а ўпэўнена спрабаваў усе кнопкi i рычагi. Пакуль мужчыны прымервалiся да новай тэхнiкi, мы разгаварылiся з панi Ганнай, гаспадыняй фермерскай гаспадаркi. Яна расказала, што Трашчоткi маюць 70 гектараў зямлi, займаюцца вытворчасцю малака i мяса i вырошчваюць кармы для свайго статка. Работа, як ва ўсiх фермераў — ад зары да зары, дзецi — Лукаш i старэйшая Катажына — растуць памочнiкамi. "Усё, як у нас, на тым баку мяжы", — не паспела сказаць я. А Ганна нiбы прачытаўшы думкi, заўважыла: "Мы тут амаль усе беларусы". "Толькi мы — беларусы, якiя размаўляюць па-польску, а вы — беларусы, якiя гавораць па-руску" — засмяялася яна.

Ганна Трашчотка выказала шкадаванне, што з увядзеннем новых правiлаў перасячэння мяжы стасункаў памiж людзьмi з суседнiх па сутнасцi вёсак стала значна менш. Раней запчасткi для рамонту свайго трактара, некаторыя сельскагаспадарчыя агрэгаты яны куплялi на беларускiм баку. Цяпер гэта стала немагчымым. Вось так на прыкладзе асобна ўзятай сям’i можна прасачыць, як шкодна на эканомiцы i на якасцi жыцця грамадзян адбiваецца паслабленне прыгранiчных суседскiх сувязяў.

На пераадоленне гэтага паслаблення i быў накiраваны рэгiянальны эканамiчны семiнар. Брэсцкая вобласць прэзентавала свае прадпрыемствы i магчымасцi рэгiёна, а Гродзенская прадставiла свабодную эканамiчную зону "Гроднаiнвест". У адказ прагучалi запрашэннi да супрацоўнiцтва Люблiнскага ваяводства, гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку, еўрарэгiёна "Белавежская пушча". Былi салiдарныя ў зваротах да прадстаўнiкоў дзелавых колаў сваiх i суседнiх краiн намеснiк мiнiстра замежных спраў Беларусi Андрэй Еўдачэнка i намеснiк мiнiстра эканомiкi Польшчы Марцiн Каралец. Яны гаварылi аб тым, што сённяшнiя лiчбы таваразвароту памiж нашымi краiнамi не адпавядаюць нi магчымасцям, нi патрэбам нашых краiн. А каб зрабiць нейкiя канкрэтныя крокi ў бок супрацоўнiцтва, трэба найперш добра ведаць адзiн аднаго. Як пружанцы i гайнаўцы. Два раёны мяжуюць памiж сабой. Удзельнiк форуму — старшыня Пружанскага райвыканкама Аляксандр Юркевiч расказаў карэспандэнту "Звязды", што два суседнiя раёны не перарывалi сяброўскiх стасункаў i ўсе апошнiя гады, сустракалiся, разам адзначалi святы i жалобныя даты. Бо ў гэтых раёнаў шмат агульнага ў гiсторыi, ёсць нават агульныя магiлы расстраляных i замучаных падчас Другой сусветнай вайны. I менавiта дзякуючы намаганням адмiнiстрацый двух названых раёнаў былi прыняты мiждзяржаўныя пагадненнi i адкрыты пункт пешага i веласiпеднага пераходу мяжы "Перароў—Белавежа".

Пружанскi раён уваходзiць у склад еўрарэгiёна "Белавежская пушча" i мае магчымасць на сваёй тэрыторыi ажыццяўляць шэраг экалагiчных адукацыйных праектаў за сродкi, якiя выдзяляе Еўрасаюз. Паводле слоў Аляксандра Юркевiча, ёсць прыклады i эканамiчнага супрацоўнiцтва. Летась пружанцы закупiлi на польскiм баку 300 тон насення бульбы высокакрухмальных гатункаў. Суседзi падзялiлiся таксама тэхналогiяй вырошчвання культуры.

Менавiта пружанскiя самадзейныя артысты прыехалi на форум i сваiм выступленнем задалi мерапрыемству тон свята. А ў цэлым фэст нечым нагадваў дажынкi, што часта праходзяць у раёнах нашых абласцей. Былi тут i выстава народных промыслаў, на якой местачковыя панi з задавальненнем прымяралi капялюшыкi, i кiрмаш тамтэйшых тавараў.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Гайнаўка — Брэст.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы рэгiянальны беларуска-польскi эканамiчны форум прайшоў у польскiм горадзе Гайнаўка напрыканцы мiнулага тыдня. У музеi i цэнтры беларускай культу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика