"Шэры" аўтабізнэс
"Шэры" аўтабізнэс
Кiраўнiк канадскай карпарацыi падазраецца ў тым, што арганiзаваў на тэрыторыi нашай краiны незаконны бiзнэс, звязаны з рэалiзацыяй аўтамабiляў "Хундай". Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камiтэта Дзяржкантролю, упраўленнем Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Мiнскай вобласцi i Мiнску ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да кiраўнiка карпарацыi "TOKMAKJІAN". Падазроны, як мяркуецца, з грамадзянкай Б. i iншымi асобамi ў 2002—2007 гадах незаконна рэалiзоўваў аўтамабiлi "Хундай" у Беларусi з выкарыстаннем сумеснага прадпрыемства "Белхундай" ТАА (Мiнск) без стварэння прадстаўнiцтва, якое было б надзелена правам ажыццяўляць згаданую фiнансава-гаспадарчую дзейнасць. Паводле папярэднiх даных, атрыманы ў вынiку гэтага даход склаў 8,9 мiльярда рублёў. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк канадскай карпарацыi падазраецца ў тым, што арганiзаваў на тэрыторыi нашай краiны незаконны бiзнэс, звязаны з рэалiзацыяй аўтамабiляў "Х
|
|