Пажар у цэху ад кароткага замыкання?
Пажар у цэху ад кароткага замыкання?
Здарэнні Больш за дзесяць адзiнак тэхнiкi МНС працавалi на лiквiдацыi пажару ў дрэваапрацоўчым цэху ў вёсцы Аношкi Смалявiцкага раёна ў нядзелю. Паведамленне пра пажар паступiла ад дырэктара прадпрыемства каля 20 гадзiн вечара, яму ж пра здарэнне ўнутры аднаго з вытворчых ангараў паведамiў вартаўнiк. На месцы выратавальнiкам спатрэбiлася амаль гадзiна, каб справiцца з полымем. У лiквiдацыi былi задзейнiчаны падраздзяленнi Смалявiцкага, Лагойскага i Мiнскага раёнаў. У ангары пашкоджана 500 метраў даху, чатыры станкi, нарыхтаваная драўнiна. Вытворчасць размяшчалася ў двух ангарах i двух цагляных будынках, у нядзелю работы не вялiся. Цяпер прадпрыемства падлiчвае ўрон. Адна з асноўных версiй прычыны пажару, як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, — кароткае замыканне электраправодкi. Апошняе пажарна-тэхнiчнае даследаванне выявiла 61 парушэнне правiлаў пажарнай бяспекi, у тым лiку i па электраабсталяваннi. Сяргей РАСОЛЬКА. Прайшлася па вёсках навальнiца У мiнулы выхадны дзень моцны вецер пагуляў па Рагачоўскiм раёне i на паўдня адключыў лiнiю электраперадач. У вынiку ў сямi населеных пунктах 249 дамоў аказалiся без электрасвятла. Пашкоджаннi лiквiдаваны. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Дырэктар не справiўся з кiраваннем... Два дарожна-транспартныя здарэннi, зафiксаваныя ў выхадныя пад ранiцу, забралi жыццi трох чалавек, а яшчэ чацвёра пацярпелыя трапiлi ў бальнiцу. ДТЗ паблiзу вёскi Смольнiца Смалявiцкага раёна, у якое трапiў дырэктар сталiчнага ўнiтарнага прадпрыемства, здарылася каля паловы чацвёртай ночы. Кiруючы аўтамабiлем "Опель", мужчына з’ехаў з дарогi i машына ўдарылася ў дрэва. Вадзiцель i яго 21-гадовы пасажыр, рабочы аднаго са сталiчных прадпрыемстваў, загiнулi. Чацвёра пацярпелых i адзiн загiнулы — вынiк яшчэ аднаго ДТЗ, што зафiксавана каля пяцi ранiцы паблiзу вёскi Мадзейкi Зэльвенскага раёна. 22-гадовы малады чалавек, якi знаходзiўся за рулём аўтамабiля "Рэно", выехаў на сустрэчную паласу, дзе i сутыкнуўся з "Маздай". 27-гадовы вадзiцель апошняга аўто загiнуў, а кiроўца "Рэно" разам з братам i яшчэ адной пасажыркай, а таксама пасажыр "Мазды" змешчаны ў бальнiцу. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. Загiнулi на ўкладцы сiласу Трагiчнае здарэнне ў мiнулую суботу адбылося ў вёсцы Марозы Верхнядзвiнскага раёна, дзе каля гадзiны дня перакулiўся трактар "К-701". Няшчасце здарылася, калi трактарыст таварыства ААТ "Полацк-лес", жыхар вёскi Шармухi, укладваў сiлас. Акрамя вадзiцеля ў кабiне трактара знаходзiўся аграном сельскагаспадарчага кааператыва, жыхар вёскi Чыстаполле. На жаль, i трактарыст, i спецыялiст сельскагаспадарчага кааператыва загiнулi на месцы. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за дзесяць адзiнак тэхнiкi МНС працавалi на лiквiдацыi пажару ў дрэваапрацоўчым цэху ў вёсцы Аношкi Смалявiцкага раёна ў нядзелю.
|
|