21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канстытуцыйны суд Беларусі надзелены дадатковымi паўнамоцтвамi

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канстытуцыйны суд Беларусі надзелены дадатковымi паўнамоцтвамi

Адпаведны дэкрэт № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь" кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выдаў 26 чэрвеня.

У прыватнасцi, КС будзе ажыццяўляць абавязковы папярэднi кантроль канстытуцыйнасцi ўсiх законаў, прынятых Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi i адобраных Саветам Рэспублiкi, да падпiсання гэтых законаў Прэзiдэнтам.

Канстытуцыйны суд па прапанове Прэзiдэнта будзе выкладаць пазiцыю аб канстытуцыйнасцi мiжнародных дагавораў да падпiсання кiраўнiком дзяржавы адпаведных нарматыўных прававых актаў, а таксама аб дакументах, што прымаюцца (выдаюцца) замежнымi дзяржавамi, мiжнароднымi арганiзацыямi i (або) iх органамi i закранаюць iнтарэсы Рэспублiкi Беларусь, у частцы iх адпаведнасцi агульнапрызнаным прынцыпам i нормам мiжнароднага права (па прапановах Прэзiдэнта, Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, Савета Мiнiстраў).

Па даручэннi кiраўнiка дзяржавы Канстытуцыйны суд упаўнаважаны таксама даваць афiцыйнае тлумачэнне дэкрэтаў i ўказаў, якiя датычацца канстытуцыйных правоў, свабод i абавязкаў грамадзян.

КС па прапанове Прэзiдыума Савета Рэспублiкi будзе прымаць рашэнне аб наяўнасцi фактаў сiстэматычнага або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства.

Акрамя таго, суддзi КС надзяляюцца правам па даручэннi Прэзiдэнта праводзiць праверку канстытуцыйнасцi вызначаных кiраўнiком дзяржавы напрамкаў нарматворчай дзейнасцi i правапрымяняльнай практыкi судоў, праваахоўных i iншых дзяржаўных органаў.

Дэкрэт уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны дэкрэт № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь" кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Л
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика