А. Рыгонi iнiцыiруе прыняцце дэкларацыi аб знiжэннi для беларускiх грамадзян кошту вiз у ЕС
А. Рыгонi iнiцыiруе прыняцце дэкларацыi аб знiжэннi для беларускiх грамадзян кошту вiз у ЕС
Старшыня камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях Андрэа Рыгонi iнiцыiраваў прэзентацыю дэкларацыi аб знiжэннi кошту вiз для беларускiх грамадзян у Еўрапейскi саюз у ходзе пасяджэння падкамiтэта ПАСЕ па Беларусi, якое адбылося ў Страсбургу. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД Анатоль Красуцкi, якi прадстаўляў на пасяджэннi ў Страсбургу парламент Беларусi. У дэкларацыi падкрэслiваецца, што беларускiм грамадзянам даводзiцца плацiць самыя высокiя сярод еўрапейцаў пошлiны за права наведвання краiн, якiя ўваходзяць у Шэнгенскую зону: 60 еўра за аднаразовую вiзу. Гэтыя абставiны, у дапаўненне да бюракратычных перашкод, ствараюць надзвычайныя цяжкасцi для простых беларусаў, асаблiва студэнтаў, моладзi, прадпрымальнiкаў, пры наведваннi Еўропы i яшчэ больш абмяжоўваюць магчымасцi iх кантактаў з астатнiмi еўрапейцамi. Таму ўзнiкае неабходнасць "знiзiць кошт вiзаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях Андрэа Рыгонi iнiцыiраваў прэзентацыю дэкларацыi аб знiжэннi кошту вiз для беларускiх грамадзян у Еўрапей
|
|