У Віцебску маці накарміла дачку цыгарэтамі
Жыхарка Віцебску прымусіла сваю 13-гадовую дачку з’есці пачак цыгарэт, калі заўважыла, што тая спрабуе паліць. Вынікам “выхаваўчага моманту” стала тое, што дзяўчынка апынулася ў лякарні. “Хуткую дапамогу” выклікалі суседзі, якія пачулі яе стогны.
Маці ж, "накарміўшы" дачку цыгарэтамі, сыйшла з дому па сваіх справах. Як паведамляюць у пракуратуры Кастрычніцкага раёну Віцебску, жанчына не будзе прыцягнутая да адказнасці за здзекі з дачкі, сям’ю толькі паставілі на ўлік у міліцыі. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Віцебску прымусіла сваю 13-гадовую дачку з’есці пачак цыгарэт, калі заўважыла, што тая спрабуе паліць.
|
|