Прэзiдэнт Беларусi лiчыць добрым для выпускнiкоў дзяржаўнае размеркаванне
Прэзiдэнт Беларусi лiчыць добрым для выпускнiкоў дзяржаўнае размеркаванне
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня прыняў удзел у Рэспублiканскiм балi выпускнiкоў вышэйшых навучальных устаноў краiны. На гэта традыцыйнае мерапрыемства ў сталiчны Палац Рэспублiкi запрошаны лепшыя выпускнiкi ВНУ з усёй краiны. Дзесяцi з iх сёння ўручылi спецыяльныя лiсты аб аб’яўленнi Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, памятныя падарункi i кветкi. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, развiццё адукацыi, навукi i iнавацыйных тэхналогiй з’яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў Беларусi. Як вынiк гэтага кiраўнiк дзяржавы адзначыў той факт, што ўжо сёння па многiх сацыяльна-эканамiчных паказчыках Беларусь перасягае суседнiя краiны. За апошнiя гады ў краiне адкрыты ўнiверсiтэты ў Баранавiчах i Пiнску, уведзены ў строй новыя карпусы i iншыя аб’екты ў вышэйшых навучальных установах. Паспяхова працуе сiстэма заахвочвання i падтрымкi адораных навучэнцаў i студэнтаў. Дзяржава не пакiдае выпускнiкоў на волю лёсу i пасля заканчэння iмi ВНУ, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Дзяржаўнае размеркаванне, якое не многiм падабаецца, павiнна быць ацэнена вамi сёння, паколькi перш за ўсё дае абарону выпускнiкам. А ў будучым выпускнiкi ВНУ яшчэ больш пераканаюцца ў тым, што першае рабочае месца — гэта добра", — адзначыў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, кiраўнiкi прадпрыемстваў сёння аддаюць перавагу вопытным работнiкам i не вельмi хочуць "важдацца" з маладымi, учарашнiмi студэнтамi. Таму, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, дзяржаве давялося прыняць адмiнiстрацыйныя меры. "Статус маладога спецыялiста дае вам пэўныя прававыя i сацыяльныя гарантыi, служыць узлётнай паласой для жыццёвага старту. Далей ужо ўсё залежыць ад вас", — сказаў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да выпускнiкоў. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усiм, хто скончыў у 2008 годзе вышэйшыя навучальныя ўстановы, поспехаў, выканання ўсiх задум i планаў, каб жыццё дарыла шмат святла, радасцi i любовi. Прэзiдэнт падзякаваў таксама рэктарам i выкладчыкам за добрасумленную працу па выхаванні будучага краiны. "Дзякуючы вашым намаганням на беларускай зямлi прарастаюць зярняты разумнага, добрага, вечнага, расцвiтаюць мудрасць i веды", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Вечарам 27 чэрвеня адбыўся прыём ад iмя Прэзiдэнта Беларусi з нагоды Рэспублiканскага балю выпускнiкоў вышэйшых навучальных устаноў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня прыняў удзел у Рэспублiканскiм балi выпускнiкоў вышэйшых навучальных устаноў краiны.
|
|