Памяцi Мiкалая Пахлябаева
Памяцi Мiкалая Пахлябаева
Мемарыяльная дошка памяцi ўдзельнiка Мiнскага антыфашысцкага падполля Мiкалая Пахлябаева ўстаноўлена ў Мiнску на фасадзе дома № 2 на вулiцы Рэвалюцыйнай. Мiкалай Пахлябаеў родам з Саратаўскай вобласцi. У чэрвенi 1941-га пайшоў на фронт. У баi пад Магiлёвам быў паранены, трапiў у палон. Фашысты кiнулi яго ў лагер для ваеннапалонных, якi знаходзiўся ў Мiнску. Уцёк. Стаў актыўным удзельнiкам Мiнскага падполля, уваходзiў у падпольную групу "Чорнай", якую ўзначальвала Марыя Осiпава. Па заданнi падпольшчыкаў уладкаваўся працаваць у кiнатэатр для нямецкiх афiцэраў, здабываў i перадаваў звесткi аб дыслакацыi войскаў працiўнiка. Але галоўная заслуга Мiкалая Пахлябаева — актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i правядзеннi аперацыi па знiшчэннi генеральнага камiсара Беларусi гаўляйтэра Вiльгельма Кубэ. Менавiта Пахлябаеў здолеў увайсцi ў кантакт з Аленай Мазанiк, якая працавала ў Кубэ пакаёўкай, звязаў Мазанiк з iншай удзельнiцай аперацыi — Марыяй Осiпавай... 22 верасня 1943 года Кубэ быў пакараны. Мiкалай Пахлябаеў займаўся эвакуацыяй выканаўцаў гэтага акта адплаты з акупаванага Мiнска. Але сам не ўцалеў: загiнуў у засценках гестапа. Святлана ШЫДЛОЎСКАЯ, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мемарыяльная дошка памяцi ўдзельнiка Мiнскага антыфашысцкага падполля Мiкалая Пахлябаева ўстаноўлена ў Мiнску на фасадзе дома № 2 на вулiцы Рэвалюцыйн
|
|