21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Айчынны рынак рэкламы: пытанняў шмат...

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Айчынны рынак рэкламы: пытанняў шмат...

Няпростым выдалася ўчарашняе абмеркаванне на пасяджэнні Прэзiдыума Савета Мiнiстраў мерапрыемстваў па развiццi ў рэспублiцы вонкавай рэкламы. На думку прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, развiццё гэтага бiзнэсу праходзiць занадта марудна, у тым лiку з-за таго, што для iнвестараў не створаныя спрыяльныя ўмовы працы.

На першы погляд, у цэлым мерапрыемствы, якiя накiраваныя на развiццё рынку вонкавай рэкламы, выконваюцца. У прыватнасцi, паводле слоў мiнiстра гандлю Аляксандра Iванкова, прыняты новы закон па рэкламе i шэраг падзаконных актаў, якiмi спрошчана працэдура i скарочаны тэрмiны афармлення дазволу на размяшчэнне рэкламных канструкцый. Забяспечана прымяненне скiдак за размяшчэнне вонкавай рэкламы айчынных вытворцаў i прадастаўлення iм не менш за 60 працэнтаў бакоў рэкламнай канструкцыi ў сацыяльна-значных месцах. Акрамя таго, рашэннямi гар(рай)выканкамаў прадугледжана прадастаўленне скiдак на аплату размяшчэння рэкламных канструкцый на аўтадарогах, рынках, у сельскай мясцовасцi, адменены збор за размяшчэнне вонкавай рэкламы на замежнай мове. Дэкрэтам № 3 ад 28 лютага гэтага года адменена i забарона на размяшчэнне рэкламы пiва ў вонкавай рэкламе, што, паводле ацэнак спецыялiстаў, дазволiць рэкламнаму рынку захаваць ранейшы ўзровень даходнасцi, а айчынным вытворцам шырока прадставiць сваю прадукцыю. У вынiку, напрыклад, летась рост аб’ёму выручкi рэкламных арганiзацый склаў 141 працэнт да пазамiнулага года — 153 мiльярды рублёў, а бюджэт папоўнiўся за кошт вонкавай рэкламы на 10 мiльярдаў.

Разам з тым, прызнаў мiнiстр, хапае ў гэтай сферы i шэраг праблемных пытанняў. У якасцi прыкладу ён узгадаў прыпыненне размяшчэння новых буйнафарматных рэкламных канструкцый у Мiнску. Як мяркуюць у мiнiстэрстве, гэта не зусiм апраўданы крок, таму што, зыходзячы з вопыту еўрапейскiх рэкламных рынкаў, айчынны рынак не дасягнуў аптымальных параметраў. Для параўнання ён праiнфармаваў прысутных аб тым, што ў сталiцы Чэхii Празе на 10 тысяч жыхароў прыходзiцца 48 рэкламных канструкцый, у Екацярынбургу, Казанi i Чалябiнску — 18, у той час як на 10 тысяч сталiчных жыхароў — толькi 6.

Мiж iншым, ёсць шэраг прэтэнзiй да вядзення сталiчнага рэкламнага бiзнэсу i ў старшынi Камiтэта Дзяржкантролю Зянона Ломаця. Так, ён заявiў пра тое, што сiтуацыя ў Мiнску з рэкламай стварае глебу для злоўжыванняў, а рэкламараспаўсюджвальнiкi на сёння вiнаватыя бюджэту больш за 1 мiльярд рублёў. Да таго ж, падкрэслiў Зянон Ломаць, да гэтага часу не адрэгуляваны базавыя стаўкi па аплаце рэкламы. "У Мiнску рэкламныя арганiзацыi бязбожна крадуць грошы ў дзяржавы, не плацяць за размяшчэнне рэкламных шчытоў", — канстатаваў ён.

Абмяркоўваючы перспектывы развiцця вонкавага рэкламнага бiзнэсу, вiцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў выказаў думку, што беларускiя гарады нельга пераўтвараць "у рэкламную этыкетку": у адваротным выпадку можна сапсаваць iх архiтэктурнае аблiчча. У гэтым пытаннi, лiчыць ён, неабходна ўлiчваць i дзяржаўныя iнтарэсы, i iнтарэсы бiзнэсу. Са свайго боку старшыня Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч упэўнены, што рэкламу неабходна падзялiць на iдэалагiчную, сацыяльную i эканамiчную. Што датычыцца iдэалагiчнай i сацыяльнай рэкламы, то, мяркуе Пётр Пракаповiч, ёй павiнны займацца дзяржаўныя фiрмы. "Неабходна вызначыць некалькi дзяржаўных фiрмаў, якiя займаюцца iдэалагiчнай рэкламай, некалькi — сацыяльнай. Для работы з эканамiчнай рэкламай трэба стварыць адзiныя ўмовы для ўсяго рэкламнага бiзнэсу", — зазначыў ён. На пасяджэннi Прэзiдыума Саўмiна вырашана вярнуцца да абмеркавання пытанняў па развiццi вонкавай рэкламы 1 жнiўня.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няпростым выдалася ўчарашняе абмеркаванне на пасяджэнні Прэзiдыума Савета Мiнiстраў мерапрыемстваў па развiццi ў рэспублiцы вонкавай рэкламы. На думку
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика