21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колькасць "дэкларантаў" зменшылася амаль удвая

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькасць "дэкларантаў" зменшылася амаль удвая

Падаткі

 

Аб гэтым журналiстам у Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Беларусi Аляксандр Дарашэнка.

Вядома, што час пiк падачы дэкларацый аб сукупным гадавым даходзе мiнуў пасля 1 сакавiка, а да 15 мая падаткаплацельшчыкi павiнны былi цалкам разлiчыцца па падатках у бюджэт.

Падатковыя дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе па вынiках мiнулага года падалi 143 948 чалавек, у тым лiку 23 272 iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Летась дэкларацыю падалi на 136 543 чалавекi больш, чым сёлета.

Падлiчана, што ў вынiку пераразлiку падаходнага падатку, улiчваючы сукупны гадавы даход, 75 886 грамадзянам краiны быў прад’яўлены дадатковы падатак да выплаты памерам у 23 мiльярды рублёў. Кампанiя дэкларавання сукупнага гадавога даходу вызначыла 53 224 падаткаплацельшчыкi, якiя атрымаюць частку сваiх грошай назад, памерам у 17,7 мiльярда рублёў. Самая вялiкая колькасць дэкларацый памерам у 48,5 тысячы была пададзена фiзiчнымi асобамi ў Мiнску, а самая маленькая (14,3 тысячы) — у Магiлёўскай вобласцi.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў, намеснiк мiнiстра адмовiўся агучыць самы вялiкi памер аплачанага адной асобай падатку, бо iнфармацыя, атрыманая з падатковых дэкларацый фiзiчных асобаў, цяпер з’яўляецца падатковай тайнай.

Аляксандр Дарашэнка паведамiў прысутным, што пры распрацоўцы бюджэту на 2009 год разглядалася пытанне аб увядзеннi адзiнай плоскай шкалы падаходнага падатку памерам у 12 працэнтаў. Нагадаю, што сярэдняя стаўка спагнання падаходнага падатку ў насельнiцтва па народнай гаспадарцы летась склала 11,6 працэнта. Вiдавочна, што людзi з маленькiмi даходамi, якiя сёння выплачваюць падаходны падатак памерам у 9 працэнтаў, у наступным годзе могуць атрымаць больш вялiкi падатковы цяжар. Паводле слоў намеснiка мiнiстра, для людзей з маленькiмi даходамi плануецца павялiчыць падатковую льготу (вылiкi, якiя не абкладаюцца падаткам) да 6 базавых велiчынь. Разам з тым для людзей з вялiкiмi заробкамi, пасля атрымання апошнiмi пэўнага памеру даходу, такая льгота па вылiках дзейнiчаць ужо не будзе.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым журналiстам у Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Беларусi Аляксандр Дарашэнка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика