Вадзіцельскае пасведчанне — за 220 гадзiн
Вадзіцельскае пасведчанне — за 220 гадзiн
У краiне наспела неабходнасць павышэння квалiфiкацыi вадзiцеляў Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый, сёння ў краiне каля 70 працэнтаў дарожна-транспартных здарэнняў адбываюцца па вiне вадзiцеляў аўтамабiляў. І менавiта па прычыне, як паказаў аналiз, недастатковых навыкаў кiравання транспартным сродкам. Таму спецыялiстамi Беларускага навукова-даследчага iнстытута транспарту "Транстэхнiка" былi распрацаваныя i нядаўна зацверджаныя пастановай Савета Мiнiстраў праграмы павышэння квалiфiкацыi вадзiцеляў механiчных транспартных сродкаў розных катэгорый. Павышэнне квалiфiкацыi вадзiцеляў аўтамабiляў будзе ажыццяўляцца юрыдычнымi асобамi, якiя прайшлi абавязковую сертыфiкацыю ў Нацыянальнай сiстэме пацвярджэння адпаведнасцi Рэспублiкi Беларусь, пры захаваннi ўстаноўленых патрабаванняў да вучэбных арганiзацый па наяўнасцi ў iх адпаведнай вучэбна-матэрыяльнай базы i выкладчыцкага складу. Таксама пастановай Урада ў праграме прадмета "Кiраванне аўтамабiлем" выключана тэма "Кiраванне аўтамабiлем у асаблiвых умовах" у колькасцi трох гадзiн i павялiчана на гэту ж колькасць гадзiн тэма "Удасканальванне навыкаў кiравання аўтамабiлем". А таксама аптымiзавана колькасць гадзiн, адведзеных на вывучэнне тэарэтычных прадметаў "Устройства i эксплуатацыя аўтамабiляў катэгорыi "В" i "Асновы кiравання транспартным сродкам i бяспека руху" за кошт павелiчэння колькасцi гадзiн з 34 да 40 для вывучэння асноў кiравання аўтамабiлем i бяспекi руху. Дарэчы, колькасць вучэбных гадзiн па праграме падрыхтоўкi вадзiцеляў катэгорыi "В" устаноўлена ў памеры 220 гадзiн, з iх 40 гадзiн — на навучанне практычнаму кiраванню аўтамабiлем. У праграмах падрыхтоўкi вадзiцеляў у еўрапейскiх краiнах на вывучэнне гэтага прадмета адводзiцца столькi ж часу. Акрамя таго, улiчваючы наяўнасць неабходнай вучэбна-матэрыяльнай базы ў шэрагу арганiзацый, якiя ажыццяўляюць перападрыхтоўку вадзiцеляў катэгорый "Д" i "Е", унесены дапаўненнi ў праграмы падрыхтоўкi такiх вадзiцеляў у частцы прадастаўлення права Мiнтрансу па ўзгадненнi з УДАI МУС скарачаць мiнiмальныя тэрмiны перападрыхтоўкi. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краiне наспела неабходнасць павышэння квалiфiкацыi вадзiцеляў |
|