7 тысяч — дзяржпошліна за афармленне рэгiстрацыi. Яе аплачваюць усе
7 тысяч — дзяржпошліна за афармленне рэгiстрацыi. Яе аплачваюць усе
У нумары "Звязды" ад 26 чэрвеня пад рубрыкай "Гарачы тэлефон" мы давалi адказ на запыт чытачкi з гарпасёлка Краснасельскi Ваўкавыскага раёна "Падман камунальных службаў дачнiку-гараджанiну не даруюць". Гаворка ў тым матэрыяле, нагадаем коратка, iшла пра магчымасць зэканомiць на аплаце камунальных паслуг (у каго не ўстаноўлены лiчыльнiкi) людзям, якiя на летнi час выязджаюць жыць на дачы. Каб быў зроблены пераразлiк за пэўны тэрмiн адсутнасцi жыльцоў, патрэбна выканаць шэраг умоў, у тым лiку прадаставiць у арганiзацыю, якая налiчвае плату за камунальныя паслугi, даведку зацверджанай формы з дачнага кааператыва, з сельскага Савета i iнш., дзе павiнны быць указаны тэрмiны знаходжання, пражывання чалавека ў пэўнай мясцовасцi, населеным пункце. Мiнчанiн Леанiд Паўлавiч Адзярыха мае дачу ў вёсцы Прусы Салiгорскага раёна. Як i раней, сёлета збiраўся вывезцi туды на лета сваю 90-гадовую мацi. — Звярнуўся ў сельскi Савет па тую самую даведку, каб зэканомiць на камунальных плацяжах. З яе выдачай нiякiх праблем не ўзнiкла. Аднак за даведку запатрабавалi 7 тысяч рублёў. Вы пра плату за выдачу нiчога не пiсалi. Цi павiнны браць грошы i на падставе чаго? Гэтую паперку я браць пакуль устрымаўся, — сказаў заяўнiк. Не пiсалi, бо ў папярэдняй чытачкi пытанне было некалькi iншага зместу. Раней, сапраўды, такiя даведкi выдавалiся ўсiм гараджанам-дачнiкам бясплатна. Але з уступленнем у сiлу новага закона аб рэгiстрацыi сiтуацыя некалькi змянiлася. Паводле слоў старшынi Чапялёўскага сельскага Савета (на тэрыторыi якога размешчана вёска Прусы) Таццяны Ставер, згодна з вышэйназваным законам, уводзiцца часовая рэгiстрацыя грамадзян па месцы знаходжання (для тых жа дачнiкаў, як у нашым выпадку) i рэгiстрацыя па месцы жыхарства (для месцiчаў у вёсцы). Для таго, каб зарэгiстравацца па месцы знаходжання (зрабiць гэта можна на тэрмiн ад месяца да года), грамадзянiну патрэбна прадаставiць дакументы, напрыклад, на жылы дом, свой пашпарт i ўласнаручна напiсаць адпаведную заяву, у якой указаць тэрмiны сваёй адсутнасцi. — Мы на такога грамадзянiна запоўнiм лiсткi знаходжання, якiя накiруем у пашпартны стол па месцы яго далейшага знаходжання, у нашым выпадку — у Салiгорск. Яму на рукi выдадзiм пасведчанне часовага знаходжання, дзе таксама пазначым рэгiстрацыю i яе тэрмiны. Не ведаю, як у Мiнску, а ў нас у Салiгорску ўсе разлiкi па камунальных плацяжах iдуць праз разлiковы цэнтр. Чалавеку ў разлiковым цэнтры робяць ксеракопiю гэтага пасведчання аб часовым знаходжаннi i адразу ж, прама на месцы, прадастаўляюць паслугу — вызваляюць ад аплаты камунальных плацяжоў на вызначаны тэрмiн, — патлумачыла Таццяна Адамаўна. — Дык вось за ўсё гэта афармленне, за выдачу пасведчання аб часовым знаходжаннi i бярэцца, згодна з заканадаўствам, дзяржаўная пошлiна. На сёння яе памер складае 7 тысяч рублёў з кожнага чалавека. Нiякiх iльгот па аплаце нiкому няма. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары "Звязды" ад 26 чэрвеня пад рубрыкай "Гарачы тэлефон" мы давалi адказ на запыт чытачкi з гарпасёлка Краснасельскi Ваўкавыс
|
|