21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прынята новая рэдакцыя закона аб абароне правоў спажыўцоў

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прынята новая рэдакцыя закона аб абароне правоў спажыўцоў

Прэзiдэнт Беларусi 8 лiпеня падпiсаў Закон "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абароны правоў спажыўцоў".

  Гэты нарматыўна-прававы акт пашырае сферу дзеяння Закона "Аб абароне правоў спажыўцоў". Цяпер у кола адказных перад спажыўцом асобаў уключаюцца не толькi прадаўцы, выканаўцы i вытворцы, але i фiзiчныя асобы, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамі, што рэалiзуюць у адпаведнасцi з заканадаўствам тавары (работы, паслугi) насельнiцтву: рамеснiкi; асобы, якiя гандлююць на рынках i (або) iншых месцах не больш як 60 дзён у год; асобы, якiя аказваюць паслугi аграэкатурызму. Прадугледжваецца адказнасць гарантыйных майстэрняў (рамонтных арганiзацый) перад спажыўцамi за якасць i тэрмiны выканання работ.

Спажывец мае права прад’явiць да пастаўшчыка або дылера патрабаваннi замены або рамонту няякаснага тавару, а таксама кампенсацыi расходаў па рамонту ў выпадку банкруцтва прадаўца (вытворцы), прыпынення або спынення яго дзейнасцi, адсутнасцi ў спажыўца дакладных звестак аб прадаўцу (вытворцы) альбо месцы знаходжання або месцы жыхарства вытворцы за межамi Рэспублiкi Беларусь. Калi ж яны не могуць выканаць такiя патрабаваннi, то спажывец мае права патрабаваць вяртання выплачаных грошай. Такi падыход заканадаўча аформлены i ў iншых краiнах, напрыклад, у Расiйскай Федэрацыi.

Закон удакладняе пералiк абавязковай iнфармацыi аб тавары. Вызначаны пералiк iнфармацыi, якая ў абавязковым парадку павiнна прадастаўляцца грамадзянiну пры набыццi тавараў па Інтэрнэту, рэкламе, пошце або iншымi дыстанцыйнымi спосабамi. Так, пры рэалiзацыi тавараў праз Iнтэрнэт-магазiн на сайце ў абавязковым парадку павiнна размяшчацца iнфармацыя аб вытворцы, асноўных спажывецкiх уласцiвасцях, гарантыйных тэрмiнах, цане i ўмовах аплаты тавараў, тэрмiнах i ўмовах дастаўкi тавару.

На сёння ў дзеючым Законе "Аб абароне правоў спажыўцоў" прадастаўлена права спажыўцу на абмен тавару належнай якасцi на аналагiчны тавар i толькi пры адсутнасцi варыянта для абмену — на вяртанне грошай. Пасля ўступлення ў сiлу новага Закона спажывец будзе мець права на свой выбар на абмен або вяртанне якаснага тавару (калi тавар не быў ва ўжываннi, захаваны яго спажывецкiя ўласцiвасцi i ёсць доказы набыцця яго ў гэтага прадаўца) на працягу 14 дзён з моманту куплi. Пры вяртаннi тавару належнай якасцi патрабаванне спажыўца аб вяртаннi выплачанай за тавар грашовай сумы падлягае задавальненню прадаўцом неадкладна.

Замацоўваецца права спажыўца на вяртанне няякаснага тавару прадаўцу (вытворцу, пастаўшчыку, прадстаўнiку) без спажывецкай тары.

Удакладняецца парадак вылiчэння гарантыйных тэрмiнаў для сезонных тавараў i пры рэалiзацыi тавараў па каталогах, рэкламе i iншых iнфармацыйных крынiцах. Прадугледжваецца, што гарантыйны тэрмiн на тавар, што вырабляецца за межамi Рэспублiкi Беларусь, павiнен быць не менш за гарантыйны тэрмiн, прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для аналагiчных тавараў, якiя вырабляюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

Законам вызначаны парадак разгляду спрэчкi пры парушэннi прадаўцом тэрмiнаў выканання абавязацельстваў па дагавору з папярэдняй аплатай тавару. Пры гэтым патрабаваннi спажыўца аб вяртаннi сумы папярэдняй аплаты i поўнай кампенсацыi страт падлягаюць задавальненню прадаўцом неадкладна (у выпадку, калi задаволiць такiя патрабаваннi неадкладна не ўяўляецца магчымым, яны павiнны быць задаволены на працягу сямi дзён), калi прадавец не дакажа, што парушэнне тэрмiнаў адбылося не па яго вiне.

Удасканальваецца парадак кампенсацыi страт прадаўцамi, вытворцамi, пастаўшчыкамi ў сувязi з вытворчасцю, пастаўкай i рэалiзацыяй спажыўцу тавараў неналежнай якасцi. Уводзiцца права прадаўца (пастаўшчыка) запатрабаваць замены тавару неналежнай якасцi, вернутага спажыўцом, ад вытворцы або пастаўшчыка, якi рэалiзаваў яму такi тавар, а таксама кампенсацыi страт, панесеных прадаўцом (пастаўшчыком) у сувязi з аднаўленнем парушанага права спажыўца, калi iншае не прадугледжана нарматыўнымi прававымi актамi Прэзiдэнта Беларусi або дагаворам.

Усе правы спажыўца, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, захаваны ў поўным аб’ёме.

Закон уступiць у сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 8 лiпеня падпiсаў Закон "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абароны правоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика