Беларусь агучыла пазіцыю па распаўсюджванні аб’ектыўнай iнфармацыi
Беларусь агучыла пазіцыю па распаўсюджванні аб’ектыўнай iнфармацыi
Пазiцыя Беларусi па тэме распаўсюджвання аб’ектыўнай iнфармацыi ва ўмовах глабалiзацыi была агучана на Сёмай канферэнцыi мiнiстраў iнфармацыi краiн Руху недалучэння (КОМІНАК) у Венесуэле. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў МЗС, пункт гледжання беларускага боку ў сваiм дакладзе на мерапрыемстве выказала першы намеснiк iнфармацыi Лiлiя Ананiч. Каардынацыйнае бюро Руху недалучэння зацвердзiла кандыдатуру кiраўнiка беларускай дэлегацыi ў якасцi намеснiка старшынi канферэнцыi. У мерапрыемстве прынялi ўдзел дэлегацыi з 70 краiн свету. 20 дэлегацый удзельнiчалi на ўзроўнi мiнiстраў, у той час як астатнiя былi прадстаўлены iншымi службовымi асобамi. Перад удзельнiкамi Сёмай канферэнцыi мiнiстраў iнфармацыi выступiў прэзiдэнт Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавес. Галоўнай тэмай дыскусii было абмеркаванне тэмы распаўсюджвання ў свеце пазiцыi Руху недалучэння ў святле сучасных iнфармацыйных i камунiкацыйных тэндэнцый. Па вынiках работы Сёмай канферэнцыi мiнiстраў iнфармацыi краiн РН прынята сумесная дэкларацыя. У рамках мерапрыемства адбылася кароткая размова прэзiдэнта Венесуэлы з кiраўнiком беларускай дэлегацыi. Яна таксама правяла шэраг двухбаковых сустрэч i дала iнтэрв’ю тэлевiзiйнаму каналу "Тэлесур". Першы намеснiк міністра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч сустрэлася з намеснiкам мiнiстра iнфармацыi Венесуэлы Фрэдзi Фернандэсам. На перагаворах бакi пацвердзiлi неабходнасць развiцця далейшага супрацоўнiцтва ў iнфармацыйнай сферы. Адбылася таксама сустрэча прадстаўнiкоў беларускай дэлегацыi з намеснiкамi мiнiстра iнфарматыкi i сувязi Кубы Барысам Алехандра Марэна Кардовесам i першым намеснiкам старшынi Iнстытута радыё i тэлебачання Кубы Луiсам Акоста Эчэверыя. Акрамя таго, па iнiцыятыве венесуэльскага боку прайшла сустрэча кiраўнiка беларускай дэлегацыi з мiнiстрам Венесуэлы па справах жанчын Марыяй Леан.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазiцыя Беларусi па тэме распаўсюджвання аб’ектыўнай iнфармацыi ва ўмовах глабалiзацыi была агучана на Сёмай канферэнцыi мiнiстраў iнфармацыi краiн Ру
|
|