Вызначаны новыя стаўкі зямельнага падатку i арэнднай платы на зямлю ў сталiцы
Вызначаны новыя стаўкі зямельнага падатку i арэнднай платы на зямлю ў сталiцы
Для знiжэння нагрузкi для землекарыстальнiкаў Указам № 365 ад 7 лiпеня 2008 года "Аб спагнаннi плацяжоў за зямлю ў г. Мiнску" прадугледжваецца перайсцi ў сталiцы на вызначэнне памераў зямельнага падатку i арэнднай платы ў працэнтах ад кадастравага кошту зямельных участкаў. Аб якiх сумах зямельнага падатку i арэнднай платы iдзе гаворка i якiм чынам новаўвядзенне паўплывае на памеры плацяжоў за зямлю фiзiчных i юрыдычных асобаў, рэдакцыi расказала намеснiк начальнiка ўпраўлення ўлiку зямель i ацэнцы нерухомасцi — загадчык сектара ўлiку зямель i плацяжоў за зямлю Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Наталля Пiгаль: — Упершыню памер зямельнага падатку i арэнднай платы вызначаецца (толькi ў Мiнску) зыходзячы з кадастравага кошту зямельных участкаў. Дакументам памер зямельнага падатку i арэнднай платы падлiчваецца адным алгарытмам на адным узроўнi. Так, калi раней арэндная плата была значна большая за зямельны падатак, то цяпер стаўкi такiх плацяжоў маюць аднолькавы каэфiцыент па падобных артыкулах функцыянальнага выкарыстання зямельных участкаў. — Такiм чынам, арэндную плату зменшылi? — Даволi iстотна. Па асобных пазiцыях у некалькi разоў. Цяпер зямельны падатак i базавыя стаўкi штогадовай платы вызначаюцца ў наступных памерах: 0,015 працэнта ад iх кадастравага кошту — за зямельныя ўчасткi для размяшчэння аб’ектаў шматкватэрнай жылой забудовы; 0,05 працэнта — за зямельныя ўчасткi аб’ектаў сядзiбнай жылой забудовы, аўтастаянак i гаражоў, вядзення калектыўнага садаводства i агароднiцтва; 0,36 працэнта — за зямельныя ўчасткi для размяшчэння аб’ектаў грамадска-дзелавой забудовы; 1 працэнт — за зямельныя ўчасткi аб’ектаў прамысловай забудовы i 3 працэнты ад кадастравага кошту — за зямельныя ўчасткi для размяшчэння заправачных i газанапаўняльных станцый. Памер новых ставак вызначаецца прыкладна на ўзроўнi зямельнага падатку, якi iснуе сёння. Унутры горада стаўкi будуць вагацца ў залежнасцi ад кадастравага кошту асобных участкаў. — Раней фiзiчныя асобы мелi пэўныя льготы па аплаце зямельных падаткаў... — Дакументам захоўваюцца ўсе iснуючыя льготы па спагнаннi платы за зямельныя ўчасткi як за юрыдычнымi асобамi, iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, так i за грамадзянамi, якiя маюць на iх права. — Згодна з Указам кiраўнiка дзяржавы № 667, юры-дычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi павiнны пачынаць асвойваць атрыманыя зямельныя ўчасткi на працягу шасцi месяцаў, а грамадзяне — на працягу года. Гэта норма працягвае працаваць? — Больш за тое, па тых зямельных участках, што былi выдзелены ў часовае карыстанне i своечасова не вернутыя, самавольна занятыя, занятыя да афармлення дакументаў; якiя выкарыстоўваюцца не па мэтавым прызначэннi; не выкарыстоўваюцца юрыдычнымi асобамi, iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi на працягу больш як шасці месяцаў, а грамадзянамi — на працягу года, зямельны падатак i арэндная плата за зямельныя ўчасткi спаганяецца ў дзесяцiразовым памеры. — Што трэба цяпер рабiць арандатарам зямельных участкаў, каб плацiць па новых стаўках? — Ім трэба звярнуцца ў выканкам для перазаключэння дагавораў арэнды або ўнясення ў iх змяненняў. Аўтаматычна па новым механiзме спаганяцца арэндная плата з iх не будзе, бо яна налiчваецца на падставе заключанага дагавора арэнды. Арандатары маюць права перазаключаць новыя дагаворы, але могуць гэтага i не рабiць, калi iх задавальняе iснуючы памер арэнднай платы. — Якiм чынам карыстальнiкi зямельных участкаў могуць атрымаць iнфармацыю аб кадастравым кошце сваёй зямлi? — Iнфармацыю аб кошце зямельных участкаў можна адшукаць на сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва па нумары зарэгiстраванага ўчастка або па адрасе зямельнага ўчастка. Адрас сайта: www.nv.nса.bу — Для грамадзян зямельны падатак у сувязi з новаўвядзеннямi iстотна не зменiцца? — Так. Для большасцi карыстальнiкаў зямельнымi ўчасткамi Мiнска зямельны падатак нават крыху зменшыцца. Зямельны падатак можа павялiчыцца для тых землекарыстальнiкаў, у якiх участкi знаходзяцца ў цэнтральных прэстыжных раёнах горада, дзе кадастравы кошт зямлi сапраўды вялiкi. — Дзякуй за гутарку. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для знiжэння нагрузкi для землекарыстальнiкаў Указам № 365 ад 7 лiпеня 2008 года "Аб спагнаннi плацяжоў за зямлю ў г. Мiнску" прадугледжваец
|
|