Разглядаецца магчымасць увядзення аплаты за ваду па сабекошце для грамадзян, якія не ўстанавiлi лiчы
Разглядаецца магчымасць увядзення аплаты за ваду па сабекошце для грамадзян, якія не ўстанавiлi лiчыльнiкi
Грамадзяне, якiя адмовiлiся ўстанаўлiваць iндывiдуальныя прыборы ўлiку расходу вады, магчыма, будуць аплачваць яе па сабекошце, паведамiў учора журналiстам у Мiнску начальнiк упраўлення камунальнай гаспадаркi i экалогii Мiнжылкамгаса Анатоль Шагун. Паводле яго слоў, праект пастановы Саўмiна аб унясеннi адпаведных змяненняў у пастанову № 1332 вынесены на разгляд ва Ўрад. "У цяперашнi час дзяржава субсiдзiруе паслугi ЖКГ, аплачваючы рознiцу памiж iх сабекоштам i ўстаноўленым тарыфам для насельнiцтва. У сувязi з гэтым дзяржава мае права запатрабаваць ад тых людзей, якiя не хочуць устанаўлiваць лiчыльнiкi, аплачваць атрыманую ваду па сабекошце, — сказаў прадстаўнiк мiнiстэрства. — Гэта норма, хутчэй за ўсё, будзе прынятая, але яе ўвядуць не раней, чым пачнецца 2009 год". Анатоль Шагун нагадаў, што аснашчэнне жыллёвага фонду iндывiдуальнымi прыборамi ўлiку вады павiнна быць завершана сёлета. На сёння некаторыя грамадзяне адмаўляюцца ад устаноўкi лiчыльнiкаў па розных прычынах, у тым лiку ў сувязi з нiзкiмi даходамi, чаканнем капрамонту. Сёння нарматыўны сабекошт вады ў розных рэгiёнах Беларусi адрознiваецца. У сярэднiм ён крыху больш чым у два разы перавышае ўстаноўлены тарыф на ваду. Наталля ВЯРБІЦКАЯ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разглядаецца магчымасць увядзення аплаты за ваду па сабекошце для грамадзян, якія не ўстанавiлi лiчы Грамадзяне, якiя адмовiлiся ўстанаўлiваць iндывiдуальныя прыборы ўлiку расходу вады, магчыма, будуць аплачваць яе па сабекошце, паведамiў учора журнал
|
|