21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каго, дзе, калi ўбачым на экранах

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каго, дзе, калi ўбачым на экранах

У перыяд з 11 да 18 лiпеня XVІI Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар" стане галоўнай культурнай падзеяй у жыццi не толькi фестывальнай сталiцы — Вiцебска, але i Мiнска. Але ў апошнiм выпадку — у выглядзе прамых трансляцый, спецыяльных уключэнняў i выпускаў навiн.

Як i ва ўсе мiнулыя гады, адным з арганiзатараў i галоўным тэле- i радыёаглядальнiкам мастацкага форуму выступае Белтэлерадыёкампанiя. Таму ў эфiр Першага канала, каналаў "ЛАД" i "Беларусь-ТБ", Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё i канала "Культура", радыёстанцый "Беларусь", "Сталiца" i "Радыус-FM", як заўжды, трапiць самая поўная iнфармацыя пра падзеi, удзельнiкаў i гасцей фестывалю.

Як i ва ўсе мiнулыя гады, адным з арганiзатараў i галоўным тэле- i радыёаглядальнiкам мастацкага форуму выступае Белтэлерадыёкампанiя. Таму ў эфiр Першага канала, каналаў "ЛАД" i "Беларусь-ТБ", Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё i канала "Культура", радыёстанцый "Беларусь", "Сталiца" i "Радыус-FM", як заўжды, трапiць самая поўная iнфармацыя пра падзеi, удзельнiкаў i гасцей фестывалю.

Так, са студыi тэлерадыёкампанii "Вiцебск" будуць гучаць гэтым часам знаёмыя пазыўныя праграмы "Добрай ранiцы, Беларусь!". Пра самыя цiкавыя падзеi распавядзе "Дзённiк Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску", якi будзе выходзiць на Першым канале чатыры разы на дзень: тройчы — кароткiя аператыўныя выпускi, i адзiн вынiковы, пашыраны — у вячэрнiм эфiры.

Музыка па графiку Па традыцыi, асноўныя мерапрыемствы i начныя канцэрты фестывалю Белтэлерадыёкампанiя запiша для далейшага выкарыстання ва ўласным эфiры i для абмену з замежнымi партнёрамi. Напрыклад, будуць запiсаныя юбiлейны вечар Iгара Лучанка "Беспакойнае сэрца", канцэрт "Маскоўская афiша", выступленне рок-гуртоў "Горад 312" i "Токiо", канцэртныя праграмы "Радыё "Шансон" i "Танцуй да ранiцы", а таксама сольны канцэрт Барыса Маiсеева "Канцэрт на бiс". Конкурс маладых выканаўцаў i дзiцячы музычны конкурс "Вiцебск-2008", а таксама шэраг iншых канцэртаў гледачы ўбачаць у прамым эфiры.   11 лiпеня, пятнiца, 21.00 Першы канал

Урачыстае адкрыццё XVІI Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску". Сярод удзельнiкаў канцэрта — Iрына Дарафеева, Анатоль Ярмоленка i ансамбль "Сябры", Пётр Елфiмаў, беларускi дзяржаўны ансамбль "Песняры", Дзмiтрый Калдун, Тамара Гвердцытэлi, Iосiф Кабзон, Аляксандра Пахмутава, Мiкалай Баскаў, Максiм Галкiн, Лайма Вайкуле, Дзiма Бiлан, Анi Лорак, а таксама артысты з Арменii, Венесуэлы, Грэцыi, Егiпта, Турцыi, Кiтая, Францыi, ПАР.

12 лiпеня, субота, 15.00 "ЛАД"

Мiжнародны дзiцячы конкурс "Вiцебск-2008", дзень першы. Беларусь на конкурсе прадставяць 11-гадовы мiнчанiн Раман Валазнёў, якi вучыцца ў дзiцячай студыi арт-гурта "Беларусы" пад кiраўнiцтвам Валерыя Шмата, i 11-гадовая Алiна Молаш з Iвацэвiчаў (педагог юнай спявачкi — мастацкi кiраўнiк Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва iмя У. Мулявiна Святлана Стацэнка). Пад якiмi нумарамi яны выступяць, стане вядома напярэдаднi, вечарам 11 лiпеня. Усяго ў конкурсе сёлета ўдзельнiчаюць прадстаўнiкi 17 краiн.

12 лiпеня, субота, 22.00 Першы канал

Гала-канцэрт майстроў Расii "Широка страна моя...". У iм чакаюцца Алег Газманаў, Iосiф Кабзон, Варвара, Надзея Бабкiна i ансамбль "Руская песня", Мiхаiл Баярскi, дзяржаўны ансамбль танца Карачаева-Чаркесii i iншыя.

13 лiпеня, нядзеля, 15.00 "ЛАД"

Мiжнародны дзiцячы музычны конкурс "Вiцебск-2008", дзень другi. Нагадаем, у першы дзень юным артыстам трэба будзе выканаць песню кампазiтара краiны i на мове краiны, якую яны прадстаўляюць, у другi — твор па выбару, каб найбольш ярка раскрыць здольнасцi i майстэрства канкурсанта. На кану спаборнiцтва — Гран-пры памерам у 5 тысяч долараў, а таксама 1-я, 2-я i 3-я прэмii — 3, 2 i 1 тысяча долараў адпаведна.

13 лiпеня, нядзеля, 18.00 Першы канал

Конкурс маладых выканаўцаў, дзень першы. Сёлета, нагадаем, правiлы конкурсу змянiлiся: Беларусь, Расiя i Ўкраiна, як заснавальнiкi фестывалю, прадстаўляюць толькi па адным удзельнiку, але затое гэтыя тры артысты трапляюць адразу ў фiнал i адпаведна ў тэлеэфiр. Паўфiнал жа — выступленне 22 канкурсантаў, з якiх далей пройдзе толькi 12 — адбудзецца на дзень раней у канцэртнай зале "Вiцебск". Жараб’ёўка фiнальных выступленняў пройдзе лiтаральна апоўначы ў нядзелю. Невядома, якi нумар выцягне Вiталь Гардзей, якi прадстаўляе Беларусь, але затое дакладна вядома, што ў першы конкурсны дзень у суправаджэннi Нацыянальнага канцэртнага аркестра ён выканае баладу Ўладзiмiра Мулявiна "Крык птушкi".

13 лiпеня, нядзеля, 22.00 Першы канал

Канцэрт, прысвечаны Дню Саюзнай дзяржавы — "Усе кветкi лiпеня". Музычную яго канцэпцыю падрыхтаваў адзiн з лаўрэатаў прэмii Саюзнай дзяржавы — кiраўнiк Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi Мiхаiл Фiнберг. На сцэне, акрамя таго, з’явяцца Ўладзiмiр Гасцюхiн, Аляксей Дудараў, Андрэй Пятроў, Галiна Грамовiч, Сяргей Анцiшын, Ларыса Грыбалёва, Давiд Галашчокiн, гурты "Дынамiт", "Чэлсi" i iншыя. Салiсты гурта "Сцэнакардыя", напрыклад, у пацвярджэнне беларуска-расiйскай творчай дружбы спяюць дуэтам з "Сябрамi" добра вядомую песню "А я лягу, прылягу".

14 лiпеня, панядзелак, 18.00 "ЛАД"

Гала-канцэрт VI Мiжнароднага дзiцячага конкурсу "Вiцебск-2008"— "Дзiцячы садок". Акрамя ўласна юных спевакоў з розных краiн, у канцэрце выступяць танцавальныя калектывы, артысты цырка Ю. Нiкулiна на Цвятным бульвары, сталыя артысты, у тым лiку Эвелiна Анасаўскайтэ (Лiтва), члены журы конкурсу Канстанцiн Масковiч (Малдова), Эмiлiя Валенцi (Балгарыя), Алег Паўлышын (Украiна) ды iншыя. "Разынка" канцэрта — выступленне расiйскага ансамбля даўлiстаў. Доўл — нацыянальны каўказскi iнструмент, гэткi двухбаковы барабан, толькi граюць на iм... рукамi.

14 лiпеня, панядзелак, 22.00 Першы канал

Конкурс маладых выканаўцаў, дзень другi. На гэты раз канкурсантам трэба будзе спяваць у суправаджэннi фанаграмы "мiнус 1", для чаго Вiталь Гардзей, напрыклад, абраў кампазiцыю Ўладзiмiра Кандрусевiча i Валерыi Куставай "Лiсток". У другiм аддзяленнi канкурсантаў зменiць Лайма Вайкуле.

15 лiпеня, аўторак, 22.00 Першы канал

"ЕўраФэст" прадстаўляе "Зоркi "Еўрабачання". Насамрэч гэты канцэрт стаiць у праграме адным з першых, у ноч з 10 на 11 лiпеня, таму паказаны будзе ў запiсе. У праграме заяўленыя сёлетнi пераможца Дзiма Бiлан — праўда, ужо без лёду i, хутчэй за ўсё, без скрыпкi Страдзiвары, а таксама Наталля Падольская, Руслан Аляхно, Дзмiтрый Калдун, Ксенiя Сiтнiк, Аляксей Жыгалковiч, армянка Сiрушо, iзраiльцянiн Боаз, украiнка Анi Лорак, грэк Костас Мартакiс, дзiцячыя калектывы "Зорка" i "Чараўнiкi двара", латышскi гурт "Марскiя пiраты" i турэцкi гурт "Mor ve otesi" (назва, дарэчы, перакладаецца як "Фiялетавы i ўльтрафiялетавы").

16 лiпеня, серада, 22.00 Першы канал

Гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусi "Беларусь — спрадвечная песня". Як паабяцаў рэжысёр-пастаноўшчык канцэрта, кiраўнiк Дзяржаўнага ансамбля танца Валянцiн Дудкевiч, месца ў праграме, разлiчанай на некалькi гадзiн, хопiць прадстаўнiкам самых розных музычных жанраў i накiрункаў. Сапраўды, калi яшчэ ўбачыш на адной сцэне такi калейдаскоп: ранейшых канкурсантаў "Славянскага базару" Марыну Васiлеўскую, Гюнеш, Пятра Елфiмава, Наталлю Падольскую, заслужаныя калектывы "Сябры", "Песняры", "Бяседа" i малавядомых пакуль што Катрын, Алену Ланскую, Мiкiту Фамiных, рок-гурт "J:Mopc", фолк-рокавы "Палац" i хрысцiянскi "Новы Iерусалiм", рыцарскiя клубы "Княжыч" i "Ордэн Паўночнага Храма", ды яшчэ ў дапамогу вядучай Алене Спiрыдовiч "пяючых вядучых" Веру Палякову i Георгiя Калдуна, для паўнаты карцiны?

17 лiпеня, чацвер, 22.00 Першы канал

Руслана з сольнай праграмай "Амазонка". Да нас спявачка завiтае ў перапынку свайго ўсеўкраiнскага тура, таму надоўга не затрымаецца. У дзень, калi канцэрт будзе паказаны на Першым канале (у запiсе), носьбiтка "дзiкай энергii" ўжо будзе прадстаўляць свой аднайменны з праграмай новы альбом "Амазонка" ў Марыупалi.

18 лiпеня, пятнiца, 22.00 Першы канал

Урачыстае закрыццё фестывалю. На iм традыцыйна выступяць "зоркi" ўсiх папярэднiх канцэртаў, а таксама ўладальнiкi Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў i мiжнароднага дзiцячага музычнага конкурсу "Вiцебск-2008". Так што ў праграме суседнiчаюць "Лесапавал" i Сярога, Сяргей Лазараў i Стас Мiхайлаў, Уладзiмiр Праснякоў i ансамбль "Руская душа", Ганна Шаркунова i Мiкалай Скорыкаў, балет Алы Духавай "Тодэс" i арт-гурт "Беларусы". Акрамя таго, перад выступленнем на "Новай хвалi" мае шанц зарадзiцца станоўчай энергетыкай беларускiх прыхiльнiкаў Iван Вабiшчэвiч — салiст гурта "Ван Хельсiнг", якi прадставiць на канцэрце закрыцця "Славянскага базару" дуэт са спявачкай Дарыяй.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У перыяд з 11 да 18 лiпеня XVІI Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар" стане галоўнай культурнай падзеяй у жыццi не толькi фестыв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика