Веснавое паляванне на вадаплаўных птушак неабходна абмежаваць
Веснавое паляванне на вадаплаўных птушак неабходна абмежаваць
З гэтым меркаваннем згадзiлiся ўдзельнiкi "круглага стала" на тэму "Дзяржаўная палiтыка ў галiне вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання", што адбыўся ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы. Сёння плошча арандуемых паляўнiчых угоддзяў у краiне складае 16,6 млн га, з якiх доля лясных тэрыторый складае 41,8 працэнта, палявых — 52,2 i водна-балотных — 6 працэнтаў. Цяпер у Беларусi больш за 156 тысяч паляўнiчых, якiя маюць адпаведныя пасведчаннi дзяржаўнага ўзору. Летась на арандуемых плошчах паляўнiчымi было здабыта 18,3 тысячы дзiкiх капытных жывёл, што на 53 працэнты больш, чым у папярэднiм сезоне. Паводле iнфармацыi кансультанта ўпраўлення паляўнiчай гаспадаркi Мiнлясгаса Вiктара Карагвiча, за апошнiя 3 гады колькасць буйных дзiкiх жывёл у нашай краiне iстотна павялiчылася. За гэты час больш чым у тры разы быў павялiчаны лiмiт на адстрэл дзiкоў, якi сёлета склаў 17 тысяч асобiн. Увогуле, сёння на тэрыторыi Беларусi налiчваецца больш за 50 тысяч кабаноў, якiя цяпер усё часцей пачалi рабiць масавыя набегi на сельскагаспадарчыя ўгоддзi побач з невялiкiмi вёскамi. А вось сiтуацыя з вадаплаўнымi птушкамi ў апошнiя гады толькi пагаршаецца: спецыялiсты адзначаюць катастрафiчнае знiжэнне колькасцi менавiта качыных вiдаў птушак, на якiх дазваляецца паляванне. Істотна папуляцыю вадаплаўных птушак Беларусi змяншаюць такiя агрэсiўныя драпежнiкi, як амерыканская норка i янотападобны сабака. Аднак мацней за ўсё качыныя птушкi пакутуюць ад веснавога палявання, якое ў нашай краiне працягваецца больш за два месяцы. Паводле слоў вядучага навуковага супрацоўнiка Навукова-практычнага цэнтра па бiярэсурсах НАН Беларусi Аляксандра Казулiна, менавiта працяглае i амаль неабмежаванае веснавое паляванне мацней за ўсё "ўдарыла" па папуляцыi гусей. Сёння колькасць шэрых гусей у Беларусi знiзiлася да 200 пар, i цяпер гэтыя птушкi знаходзяцца на мяжы знiкнення. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З гэтым меркаваннем згадзiлiся ўдзельнiкi "круглага стала" на тэму "Дзяржаўная палiтыка ў галiне вядзення паляўнiчай гаспадаркi i паляв
|
|